Провады зімы ў Наваельні



Яны прайшлі ў пасёлку напярэдадні Вялікага посту. Адкрылі свята вясёлыя і неўгамонныя скамарохі, ролю якіх сыгралі Яніна Шмыгіна, Таццяна Загорцава, Алена Майсюк, Наталля і Кацярына Нагорныя.

Затым на прадстаўленне завітала Гаспадыня-Масленіца — Марына Іванова. Яна пачаставала ўсіх прысутных блінамі, прапанавала вясёлыя забавы, гульні, песні і танцы.

Канцэртнай праграмай парадавалі самадзейныя артысты з Наваельні — Таццяна Трафімчык, Ліза Кекшук, Аляксандр Карповіч, Аляксандр Саалятэ, Таццяна Загорцава.

Удзел у свяце прынялі работнікі культуры з вёскі Данілавічы, фальклорны гурт гэтай вёскі, самадзейныя артысты з вёскі Дварэц.

Спонсарскую дапамогу ў правядзенні Масленіцы аказала Наваельнянская экспартна-сартавальная льнобаза.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/