ПРАЗ КНІГУ - ДА ЗДАРОЎЯ



Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе ўсім, хто хоча быць здаровым і бадзёрым на доўгія гады, шэраг кніг, якія дапамогуць у гэтым.

Аляксандр Даброў -- актыўны папулярызатар медыцынскіх ведаў -- у папулярнай форме апісаў прафілактыку і методыку лячэння сезонных хваробаў у хатніх умовах самымі простымі і даступнымі кожнаму сродкамі. Аб іх расказваюць чатыры кнігі аўтара: "Зіма. Час не хварэць", "Вясна. Час не хварэць", "Лета. Час не хварэць", "Восень. Час не хварэць".

У раённай бібліятэцы ёсць і кніга журналісткі Маі Гагулан "Лекавыя ўласцівасці нашай ежы". Кніга расказвае аб здаровай ежы, пры якіх захворваннях карысныя адны прадукты харчавання, а якіх трэба асцерагацца. У выданне ўвайшлі таксама розныя рэцэпты настояў, адвараў, страваў з лекавых раслін, агародніны і садавіны.

Чытачам раім звярнуць увагу на наступныя кнігі: "Лячэнне льняным маслам", "Залаты вус. Усе лепшыя рэцэпты", "Сучасныя методыкі дыхання", "Божая пчолка дорыць здароўе".

Навуковы погляд на раслінны свет, на лекі з 170 траваў, якія не выклікаюць алергічных рэакцый, адлюстраваны ў энцыклапедычным выданні "Усё аб лекавых раслінах". У кнізе прыводзяцца афіцыйна дазволеныя ў медыцыне рэцэпты, ёсць раздзел "Смачныя рэцэпты".

Н. СТУПЧЫК, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/