Праз гады выпрабаванняў i мужнасці




(1921-1939)

Па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, заключанага паміж Савецкай Расіяй і Польшчай 18 сакавіка 1921 г., з каранных беларускіх земляў да Польшчы адышлі цяперашнія Гродзенская, Брэсцкая і паўночна-заходнія раёны Мінскай і Віцебскай абласцей. Гэтыя землі атрымалі назву Заходняя Беларусь, або «крэсы ўсходнія». Такім чынам плошча звыш 12 тыс. км2 з насельніцтвам (1931 г.) 4,6 млн. чалавек стала калоніяй польскіх памешчыкаў і капіталістаў. Прамысловасць тут не развівалася. Эканоміка Заходняй Беларусі ў 1939 г. так і не паднялася вышэй узроўню 1913 г.

У Дзятлаўскім раёне 41 памешчык меў больш 33 тыс. га зямлі, 50 асаднікаў валодалі 1670 га.

У Заходняй Беларусі налічвалася звыш 70 тыс. батракоў. У 1931 г. у сельскай гаспадарцы мелася каля 700 тыс. чалавек «лішніх рук», што складала 50 % усіх працаздольных. Гэтыя людзі вымушаны былі працаваць на лесараспрацоўках, займацца сезоннай і падзённай працай у памешчыкаў, кулакоў і асаднікаў. У пошуках работы і лепшай долі многія выязджалі ў краіны Заходняй Еўропы, Амерыку, Аўстралію. 3 1925 па 1938 г. у іншыя краіны эмігрыравалі 78 тыс. чалавек.

Сацыяльны прыгнет цесна пераплятаўся з нацыянальным бяспраўем. Польскія ўлады праследавалі беларускую культуру, праводзілі насільную паланізацыю. Яны адмаўлялі існаванне беларускага народа, яго права на развіццё мовы і культуры, закрывалі беларускія школы. Калі ў 1918 — 1919 гг. тут дзейнічала каля 400 беларускіх школ, 2 настаўніцкія семінарыі і 5 гімназій, то да 1939 г. улады іх закрылі. Колькасць непісьменных складала амаль палову насельніцтва. Людзі, якія па свайму паходжанню, духоўнаму складу, традыцыях, мове належалі да этнічнай агульнасці беларусаў, былі пазбаўлены права называцца беларусамі.

Цяжкі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт, палітычнае бяспраўе працоўных з'явіліся базай, на якой рос і развіваўся рэвалюцыйны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

3 1918 па 1924 г. у Заходнюю Беларусь вярнуліся каля 700 тыс. бежанцаў. Сярод іх былі і дзятлаўчане, многія з іх — удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны: А. I. Яновіч, Р. М. Дзянісік, I. I. Шумскі, Н. К. Кардаш. На радзіме яны разгарнулі рэвалюцыйную агітацыю, выступалі арганізатарамі барацьбы сялянскіх мае супраць памешчыкаў, асаднікаў, акупацыйных улад.

Многія ішлі ў лясы і стваралі там партызанскія атрады. У Дзятлаўскай зоне партызанскай барацьбой кіраваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. У Музеі народнай славы захоўваецца дакумент, які сведчыць, што ў міжрэччы Шчары і Немана партызаны разграмілі карны атрад.
Аднак рэвалюцыйная і нацыянальна-вызваленчая барацьба мела стыхійны характар. Узнікла неабходнасць стварэння рэвалюцыйнай партыі.

У канцы кастрычніка 1923 г. у Вільні адбылася першая (нелегальная) канферэнцыя Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ). Канферэнцыя аформіла КПЗБ як тэрытарыяльна-аўтаномную партыйную арганізацыю ў складзе Кампартыі Польшчы. 3 гэтага часу рэвалюцыйная барацьба стала мэтанакіраванай. Арганізатарамі і кіраўнікамі КПЗБ былі I. К. Лагіновіч, С. А. Мертэнс, А. С. Славінскі, М. С. Арэхва і інш.

Дзятлаўскі райком КПЗБ спачатку ўваходзіў у Баранавіцка-Слонімскую акругу, а ў 30-я гады — у склад новаўтворанай Навагрудскай. У лады арыштоўвалі камуністаў, збівалі, калечылі, высылалі ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. Паліцыя праводзі ла масавыя арышты не толькі камуністаў, камсамольцаў, але і беспартыйных актывістаў. У 1936 г. у турмах пакутавалі 16 тыс. палітычных зняволеных. Асаблівай жорсткасцю вызначалася Навагрудская турма, якую празвалі «катоўняй».

Аднак ні турмы, ні катаванні, ні праследаванні не аслаблялі рэвалюцыйны рух, а выклікалі яшчэ большую нянавісць да акупантаў. Былы сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ А. I. Багданчук успамінаў: «У той час у Навагрудку і навокал яго было прынята замест звычайнага «Добры дзень» вітаць узнятай рукой са сціснутымі ў кулак пальцамі і словамі «На акупанта». Адказвалі: «Заўсёды гатоў!».

На тэрыторыі цяперашняга Дзятлаўскага р-на было тры падрайкомы КПЗБ — Наваельненскі (1926), Казлоўшчынскі (1929), Дзятлаўскі (1930). Сакратарамі падрайкомаў у розны час былі: Дзятлаўскага — Браніслаў Іванавіч Ленка, Казлоўшчынскага — Віктар Ісідаравіч Мазоль, Наваельненскага — Навум Кандратавіч Кардаш. Ячэйкі КПЗБ на Дзятлаўшчыне дзейнічалі ў 28 населеных пунктах. Актыўнасцю выдзяляліся падпольныя арганізацыі в.в. Засецце, Зачэпічы, Погіры, Краглі, Харашкі, Ахонава, Сцяткоўшчына, г. п. Казлоўшчына і Наваельня. Яны праводзілі вялікую арганізатарскую і палітыка-выхаваўчую работу: вывешвалі сцягі і транспаранты з рэвалюцыйнымі лозунгамі, друкавалі і распаўсюджвалі лістоўкі, праводзілі масоўкі, мітынгі, ладзілі забастоўкі. Арганізавана прайшла забастоўка воз-чыкаў лесу ў в.в. Маскалі, Воля і Капці зімой 1933 — 1934 гг. Дзякуючы згуртаванасці, удзельнікі забастоўкі дабіліся павышэння заработнай платы амаль удвая. Такая ж забастоўка возчыкаў лесу адбылася ў в.в. Ахонава, Боцкавічы, Баравікі, а таксама на Дзятлаўскім лесапільным заводзе.

Беззямелле, непасільныя падаткі і штрафы даводзілі сялян да крайняга збяднення. Таму баявы характар насілі сялянскія выступленні супраць падаткаў у Наваельні, Азяранах, Погірах, іншых вёсках. Пра выступленні сялян в. Погіры ў 1931 г. супраць высялення на хутары і падаткаў успамінаў член КПЗБ П. I. Варабей: «Выступление погірскіх сялян прайшло арганізавана, з палітычнымі патрабаваннямі. Для расправы з удзельнікамі выступления прыбыў начальнік Навагрудскай дэфензівы, была сцягнута

Комментарии

Спасибо.

Спасибо. Информативно

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/