ПРАВІЛЫ ПАЖАРНАЙ БЯСПЕКІ Ў ЛЯСАХ



Лес – гэта адзін з важнейшых нацыянальных прыродных багаццяў Беларусі і найбольш прывабны від рэкрацыйных тэрыторый. Адным з прыродных і антрапагенных фактараў, які аказвае негатыўны ўплыў на стан лясных экасістэмаў, зяўляецца пажар. Ён наносіць дзяржаве значную матэрыяльную і экалагічную шкоду, якая ў Беларусі з 1976 года складае 900 тысяч долараў у год. Тое, што прырода і людзі стваралі дзесяцігоддзямі, можа быць знішчана ад запаленай і неасцярожна кінутай запалкі, разведзенага вогнішча за лічаныя гадзіны.

Часцей за ўсё лясныя пажары ўзнікаюць:
-- па віне людзей, якія пакідаюць непатушаныя вогнішчы ці акуркі ў месцах адпачынку ці пры правядзенні работ;
-- з-за гульні дзяцей з агнём;
-- пры спальванні смецця ўладальнікамі дач і садовых участкаў на ўзлесках;
-- ад сельскагаспадарчых выпальванняў.

У рэдкіх выпадках вінаваты прыродныя прычыны:
-- удары маланкі;
-- самаўзгаранне тарфяніка.

Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь на працягу ўсяго пажаранебяспечнага сезона катэгарычна забараняецца:
-- распальваць вогнішчы ў хвойных дрэвастоях і маладняках, на ўчастках пашкоджанага леса (ветрапавал і буралом), тарфяніках, у месцах з падсохлай травой;
-- пакідаць непатушаныя крыніцы гарэння (запалкі, акуркі і інш.);
-- прымяняць пры паляванні пыжы з лёгкаўспламяняючых ці тлеючых матэрыялаў, якія лёгка ўзгараюцца або тлеюць;
-- пакідаць прамасленыя ці прамочаныя вадкасцямі, якія лёгка ўзгараюцца, або іншымі гаручымі рэчывамі матэрыялы (паперу, тканіну, паклю, вату і інш.);
-- запраўляць паліўныя бакі машын і механізмаў у неўстаноўленых месцах, а таксама пры працуючым рухавіку;
-- незаконнае выпальванне сухой травы і спальванне рэшткаў леташняй расліннасці дзе б гэта ні было, асабліва на палях каля да лясных масіваў;
-- дапускаецца развядзенне вогнішчаў (у тым ліку з выкарыстаннем прыладаў: мангалаў, барбекю, грыля, газавых пліт і г. д.) на ўладкаваных пляцоўках.

Асабліва часта ўзнікаюць пажары вясной, калі вельмі шмат леташняга лісця і травы. Выпальванне сухой травы і неасцярожнасць з агнём у веснавы перыяд прыводзіць да знішчэння ўчасткаў лесу, зялёных пасадак, тарфянікаў, пасеваў сельскагаспадарчых культур, жылых дамоў, дачаў і гібелі людзей і жывёлаў.

Пры выяўленні вінаватых за парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў лясах ці на тарфяніках прадугледжаны штраф у памеры да 50 базавых велічыняў, а за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах – да 12 базавых велічыняў.

У 2012 годзе на тэрыторыі Дзяржлесфонду зарэгістраваны 10 лясных пажараў на плошчы 1, 25 гектара. За парушэнні правілаў пажарнай бяспекі ў лясах да адміністрацыйнай адказнасці лясной аховай прыцягнуты 5 чалавек і аштрафаваны на 425000 рублёў.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
М. КАРЭНКА, інжынер па ахове лесу ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/