Правільна карыстайцеся газам



ВУ "Дзятлаварайгаз" пастаянна інфармуе аб выкананні правіл карыстання бытавымі газавымі прыборамі, але, на жаль, многія ўсё роўна імі грэбуюць.

Так, 17—19 лютага 2012 года адбыліся тры выпадкі атручэння чадным газам у Баранавіцкім, Мінскім раёнах і горадзе Магілёве. У выніку пацярпелі сем чалавек, у тым ліку двое памерлі.

Што ж неабходна рабіць, каб падобныя трагедыі не паўтараліся?

Пры спальванні газу выдзяляюцца прадукты гарэння, сярод якіх — нябачны чадны газ (СО). Пры рабоце праточнага воданагравальніка або газавага катла чадны газ ідзе ў спецыяльна абсталяваныя дымаходы. Калі ў дымаходзе па нейкай прычыне адсутнічае цяга, то прадукты згарання могуць трапіць у памяшканне. У гэтым выпадку людзі, якія знаходзяцца ў кватэры, адчуваюць стомленасць, у іх пачынае кружыцца галава. Калі не спыніць паступленне газу ў пакой і не забяспечыць прыток свежага паветра, чалавек можа памерці ў сне (дастаткова ўсяго палову гадзіны пабыць у памяшканні з канцэнтрацыяй газу 0,5%). Цяга можа адсутнічаць у сувязі з засмечваннем дымаходу (цэглай, сажай, часам туды трапляюць птушкі).

Дымавыя і вентыляцыйныя каналы, нёзалежна ад іх канструкцый, належаць пярвічнай праверцы іх стану і перыядычным праверкам у працэсе эксплуатацыі:
- дымаходы сезонна працуючых ёмкасных газавых воданагравальнікаў, ацяпляльных газавых апаратаў з вадзяным контурам і катлоў незалежна ад іх канструкцыі — перад ацяпляльным сезонам;
- дымавыя каналы цагляныя — не радзей за адзін раз у квартал;
- вентыляцыйныя каналы, дымавыя каналы, азбестацэментныя, ганчарныя, а таксама выкананыя са спецыяльных блокаў гарачаўстойлівага бетону — не радзей за адзін раз у год. У зімовы час не радзей за адзін раз у месяц, а таксама ў перыяды рэзкага паніжэння тэмпературы паветра ўласнікі жылых дамоў або іх прадстаўнікі павінны праводзіць агляд агалоўкаў дымавых каналаў з мэтай прадухілення іх абмярзання і закаркоўкі.

Пярвічная праверка спраўнасці і прыгоднасці да эксплуатацыі дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці, ажыццяўляецца да пуску газу толькі спецыялізаванымі арганізацыямі, якія маюць адпаведную акрэдытацыю, па заявках уласнікаў жылых дамоў або іх прадстаўнікоў і ў іх прысутнасці. Вынікі пярвічнай праверкі афармляюцца актам устаноўленай формы.

Паўторныя (перыядычныя) праверкі дымавых і вентыляцыйных каналаў у жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці, могуць праводзіцца:
- спецыялізаванымі арганізацыямі па заяўках уласнікаў жылых дамоў або іх прадстаўнікоў з афармленнем акта ўстаноўленай формы, як і пры пярвічнай праверцы;
- уласнікамі жылых дамоў або іх прадстаўнікамі, якія прайшлі спецыяльнае навучанне і дапушчаны па выніках навучання да выканання ўказаных работ з рэгістрацыяй праверкі ў журнале ўліку вынікаў паўторнай праверкі і прачысткі дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Навучанне грамадзян праверцы стану і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў ажыццяўляецца ўстановамі адукацыі, акрэдытаванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку ў Гродзенскай вобласці ГИПК "Газинститут", тэл. 8-0152-72-03-56, 72-03-54.

Навучанне грамадзян ажыццяўляецца па чатырохгадзіннай праграме з выдачай пасведчання, якое дае права правядзення праверак дымавых і вентыляцыйных каналаў.

Кантроль за своечасовай праверкай стану дымавых і вентыляцыйных каналаў і іх прачысткай ажыццяўляюць:
- газазабяспечваючыя арганізацыі пры правядзенні тэхнічнага абслугоўвання газавыкарыстоўваючага абсталявання;
- спецыялісты дзяржаўнага пажарнага нагляду пры правядзенні праверак захавання патрабаванняў пажарнай бяспекі.

Пры выяўленні выпадкаў адсутнасці актаў праверак, выкананых спецыялізаванымі арганізацыямі, або запісаў у журнал рэгістрацыі аб выкананні работ па праверцы стану дымавых і вентыляцыйных каналаў газазабяспечваючая арганізацыя з мэтай прадухілення няшчасных выпадкаў мае права адключыць газавыкарыстоўваючае абсталяванне ад газаразмеркавальнай сістэмы і газаспажывання з неадкладным паведамленнем аб гэтым уласнікам жылога фонду або іх прадстаўнікам з інфармаваннем органаў выканаўчай улады.

Часта домаўладальнікі забываюць пра свае абавязкі і не спяшаюцца правяраць спраўнасць дымавых каналаў. Яшчэ раз нагадваем, што перад кожным уключэннем газавай калонкі, газавага катла абавязкова правярайце наяўнасць цягі. Калі яна адсутнічае, неабходна выклікаць спецыялістаў і да ліквідацыі няспраўнасці карыстацца газавай калонкай, газавым катлом забараняецца.

Правілы карыстання газавымі праточнымі воданагравальнікамі, газавымі катламі:
- перад уключэннем воданагравальніка, газавага катла ўпэўніцеся ў адсутнасці паху газу, прачыніце фортачку і вызваліце падрэз у ніжняй частцы дзвярэй для прытоку паветра;
- палоскай паперы або полымем запалкі праверце цягу ў дымаходзе. Пры яе наяўнасці ўключыце газавую гарэлку згодна з інструкцыяй;
- праз 3-5 хвілін пасля ўключэння праточнага воданагравальніка паўторна праверце цягу;
- пасля карыстання газавай калонкай, газавым катлом іх неабходна адключыць ад сістэмы газазабеспячэння шляхам перакрыцця крана на спуску;
- праверце наяўнасць цягі ў дымаходзе.

Каб пазбегнуць магчымых трагедый, неабходна выконваць меры перасцярогі пры карыстанні газам.

ВУ "Дзятлаварайгаз"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/