Правернаны стан пажарнай бяспекі



Згодна з каардынацыйным планам, у 2012 годзе інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раёна праведзена планавая праверка стану пажарнай бяспекі ў рэдакцыі раённай газеты "Перамога", СВК "Русь-Агра", ДРБУ-119, Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аўтамабільным парку №16 г. Дзятлава, прыватным гандлёва-вытворчым унітарным прадпрыемстве "Капітал плюс", індывідуальных прадпрымальнікаў С. М. Намярэнка, I. I. Мухі, А. А. Бубноўскай, унітарным прыватным прадпрыемстве "Фермерская гаспадарка Ю. М. Юркевіча", В. А. Пушніна, В. А. Рошчына, Я. Б. Савашынскай.

Па выніках праверак кіраўнікам прадпісаны да выканання 113 мерапрыемстваў па паляпшэнні стану пажарнай бяспекі, пацверджана да выканання па прадпісаннях мінулых праверак 13 мерапрыемстваў. За парушэнне правілаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 6 кіраўнікоў прадпрыемстваў, 1 асоба, выконваючая абавязкі кіраўніка, 8 адказных асобаў, 2 індывідуальныя прадпрымальнікі.

А.БЯЛЕНКА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/