ПРАВЕРКА СРОДКАЎ АПАВЯШЧЭННЯ



У адпаведнасці з графікам праверкі сродкаў апавяшчэння грамадзянскай абароны на 2012 год, зацверджаным старшынёй абласнога выканаўчага камітэта, 26 верасня будзе праводзіцца комплексная праверка сувязі і апавяшчэння з уключэннем электрасірэн, радыёстанцый эфірнага вяшчання.

Электрасірэны ўстаноўлены ў гарадах, сельскіх населеных пунктах, дзе жывуць звыш 300 чалавек, на большасці прадпрыемстваў. Гук электрасірэнаў абазначае сігнал "Увага ўсім!". Ён нагадвае аб тым, што неабходна ўключыць радыёпрыёмнік, радыёкропку або тэлевізар на любы мясцовы канал, дзе прагучыць важная інфармацыя аб сітуацыі, якая склалася, парадку дзеянняў. Атрымаўшы інфармацыю, перадайце яе суседзям, якія, магчыма, яе не пачулі. Акажыце дапамогу хворым, дзецям і састарэлым людзям. Спыняйце любыя праяўленні панікі, планамерна выконвайце ўсе рэкамендацыі, якія прагучалі ў эфіры. Не спяшайцеся выключаць радыё ці тэлевізар, інфармацыя будзе ўдакладняцца і дапаўняцца.

Калі вы пачулі сігнал, знаходзячыся на рабоце, на тэрыторыі прадпрыемства, спыніце рабочы працэс, завяршыце тэлефонную размову ці нараду. Знаходзячыся на вуліцы, падыдзіце да бліжэйшага вулічнага гучнагаварыцеля, які, як правіла, устаноўлены ў месцах масавага збору людзей -- рынкі, плошчы, паркі, вакзалы.

Растлумачце дзецям, што гукаў сірэны не трэба палохацца. Абарона дзяцей прадугледжана ў першую чаргу. У дзіцячых садах і школах распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па дзеяннях у розных надзвычайных сітуацыях.

Галоўнае, засвоіць, што гук сірэны -- гэта заклік атрымаць неабходную ў экстрэмальнай сітуацыі інфармацыю.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

_____________________________________________________________________________________________________
Каждый человек мечтает о крыше над головой. Но все хочется, чтобы в доме был уют и комфорт. Конечно все начинается со строительства. А уже потом обустройство дома занимает все больше времени и денег. Ведь так не хочется останавливаться в дизайне и обустройстве собственного дома. Хочется, чтобы он был всегда модным уютным.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/