Праверкі на дарогах



Дзяржаўтаінспекцыя аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і УП "Белдзяржтэхагляд" з 10 па 20 сакавіка праводзяць сумесныя масавыя праверкі на дарогах раёна.

У час рэйдаў супрацоўнікі гэтых ведамстваў правяраюць, ці своечасова ўладальнікі аўтамабіляў праходзяць тэхагляд. За кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў своечасова вызначаную працэдуру, аўтаўладальнікі будуць плаціць штраф у памеры да дзвюх базавых велічыняў (базавая складае Вг35 тыс).

Правяраецца і сапраўднасць адзнак у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду. Асаблівая ўвага надаецца аўтатранспарту, які належыць сельскагаспадарчым прадпрыемствам.

УП "Белдзяржтэхагляд" чарговы раз раіць аўтаўладальнікам не адкладваць візіт на дыягнастычную станцыю, а таксама не паддавацца на правакацыі "добразычліўцаў", якія прапануюць паслугі па выдачы падробленых дакументаў аб дзяржтэхаглядзе.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

_____________________________________________________________________________________________________

Вы уже перебрали всевозможные методы рекламирования своей фирмы или продуктов? Но вы еще не знаете, что большой популярностью в других странах пользуется брендирование авто. Что это такое? Это яркое размещение вашей рекламы на автомобилях. На дорогах и в пробках люди часто проводят очень много времени, а яркая реклама на авто всегда привлекает внимание.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/