Правапарушальнікаў - да законапаслухмянага ладу жыцця



3 мэтай прывіцця духоўных і маральных каштоўнасцяў грамадзянам, якія маюць судзімасць, і недапушчэння ўчынення імі злачынстваў і правапарушэнняў, у актавай зале міліцыі адбылася акцыя "Благавесць".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел пракурор Дзятлаўскага раёна К. Змітрэвіч, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама А. Сачык, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна I. Іванашка, псіхолаг цэнтра Н. Бранкоўская.

Пракурор раёна Канстанцін Змітрэвіч патлумачыў грамадзянам з незнятай і непагашанай судзімасцю, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, адказнасць за злоўжыванне спіртнымі напіткамі, за парушэнне парадку і ўмоваў адбывання пакарання, за вядзенне незаконапаслухмянага ладу жыцця, неабходнасць працаўладкавання. Канстанцін Уладзіміравіч паабяцаў, што ў выпадку звароту да яго грамадзян дадзенай катэгорыі, будзе аказана дапамога.

Падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Сачык у сваім выступленні звярнуў асаблівую ўвагу на павелічэнне ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці ў раёне, учыненне злачынстваў і правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення грамадзянамі, якія маюць судзімасць. Нязменна расце алкагалізацыя непрацоўных былых асуджаных. Дарэчы, большасць злачынствау учыняюцца ў нецвярозым стане непрацоўнымі былымі асуджанымі, якія нічым не займаюцца ў бытавым аспекце і не прадпрымаюць спробаў да працаўладкавання.

Псіхолаг цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Бранкоўская прачытала лекцыю аб шкодзе алкаголю. Сумесна з дырэктарам цэнтра Ілонай Іванашка яны расказалі прысутным аб дапамозе, якую можа аказаць цэнтр грамадзянам, якія маюць судзімасць.

К. ЗМІТРЭВІЧ, пракурор Дзятлаўскага раёна.
I. ЦІХАН, старшы інспектар КВІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/