Права на абарону



Важнейшай палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай задачай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца гарантаваная абарона дзяржавай і грамадствам дзяцінства, сям'і і мацярынства.

У артыкуле 184 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і вызначана, што бацькі, выхоўваючы дзяцей, абавязаны клапаціцца пра іх здароўе, фізічнае і духоўнае развіццё, прывучаць іх да пасільнай працы, рыхтаваць да самастойнага жыцця.

Калі ж бацькі або адзін з іх ухіляецца ад выхавання дзяцей, жорстка адносіцца да іх, вядзе амаральны лад жыцця, злоўжывае алкаголем, ён можа быць пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Артыкул 189 Кодэкса аб шлюбе і сям'і дае права дзецям на абарону сваёй асобы, гонару ад любых відаў эксплуатацыі і гвалту: эканамічных, палітычных, духоўных, маральных, фізічных, псіхалагічных.

Па пытанні абароны сваіх законных інтарэсаў дзіця мае права звярнуцца ў камісію па справах непаўналетніх, у органы апекі і папячыцельства, а па дасягненні 14 гадоў — у суд.

Вельмі важна, каб фактаў жорсткага абыходжання і гвалту ў адносінах да сваіх дзяцей не дапускалі бацькі. За гэта яны могуць быць прыцягнуты да адказнасці ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Тыя дзеці, на вачах якіх адбываюцца сямейныя скандалы, з'яўляюцца ахвярамі хатняга гвалту. Паколькі гвалт не забываецца, ён назаўсёды застаецца ў чалавечай памяці, пакідае свой чорны след.

С. ВАЛЧКЕВІЧ, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ".

_____________________________________________________________________________________________________

Ни одно мероприятие, не говоря уже про светское, не обходится без демонстрирования, гласного или негласного, дамами своих нарядов. Приобрести отличные платья екатеринбург может себе позволить так же как и москва, и питер. Вам достаточно только позвонить, после чего ваши проблемы уйдут на задний план. Ваш будущий гардероб в надежных руках. Только позвоните.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/