Правіла энергабяспекі



Электрычныя прыборы, якімі мы карыстаемся дома, на рабоце, электрычныя сеткі і падстанцыі, якія бачым на вуліцы і ў полі, пры нармальнай рабоце бяспечныя. Тым не менш, у Беларусі і за яе межамі людзі працягваюць гінуць ад паражэння электрычным токам. Вось асноўныя прынцыпы забеспячэння бяспекі пры карыстанні электраэнергіяй, бытавымі прыборамі.

1. Небяспеку для жыцця чалавека ўяўляюць электраўстаноўкі любога напружання. Наибольшее распаўсюджанне атрымалі электрычныя сеткі напружаннем 220—380 вольт. Многа смяротных няшчасных выпадкаў адбываецца з людзьмі, якія трапілі пад такое напружанне.

2. Паколькі провад (корпус прыбора), які знаходзіцца пад напружаннем, нічым не адрозніваецца ад таго, які не пад напружаннем, дакранацца без неабходнасці не варта ні да якіх. Нельга лавіць рыбу пад паветранай лініяй электраперадач, вырошчваць дрэвы пад правадамі.

3. Неабходна ўважліва чытаць інструкцыі да вашых бытавых прыбораў і строга прытрымлівацца правілаў па іх эксплуатацыі. Напрыклад, пральную машыну або электрычную пліту павінен падключаць спецыяліст, бо любая памылка пры самастойным падключэнні можа прывесці да няшчаснага выпадку або пашкоджання
прыбора. Калі хочаце палепшыць што-небудзь у электрычных сетках дома (устанавіць дадатковую разетку, лямпачку, кандыцыянер), больш надзейна і бяспечна рабіць гэта з дапамогай вопытнага электрыка.

4. Калі вы сталі сведкай таго, што нехта трапіў пад дзеянне электрычнага току, памятайце, што набліжацца да пацярпелага можна толькі пасля адключэння пашкоджанага провада або прыбора. У крайнім выпадку дапускаецца выкарыстоўваць предметы, якія не праводзяць ток, каб з іх дапамогай адцягнуць чалавека ад небяспечнага месца. Калі гэтага не выканаць, то пацярпець можаце і вы. Абавязкова пасля падобнага здарэння выклічце хуткую дапамогу або дастаўце пацярпелага ў бальніцу. Наступствы ўздзеяння электрычнага току могуць адбіцца на здароўі не адразу.

В. КАСЦЮКЕВІЧ, інспектар Дзятлаўскай энергаінспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/