Працуе "гарачая лінія"



На тэрьіторыі Дзятлаўскага раёна здараюцца факты атручання грамадзян этылавым алкаголем і сурагатамі алкаголю. Значнай з'яўляецца і колькасць злачынстваў, правапарушэнняў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення.

У сувязі з гэтым, у дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе "Гарачая лінія", патэлефанаваўшы на якую вы можаце паведаміць пра факты незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям'і, даць іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях.

Ананімнасць гарантуецца. Тэлефон у Гродне 79-73-33.

Тэлефоны АУС ДзятлаЎскага райвыканкама: 2-13-34 (кругласутачна). 2-17-48(з 9 да 18 гадзін).

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/