Праслаўленне Божай Маці



У пятую суботу Вялікага посту царква праслаўляе Божую Маці. Служба, якая ажыццяўляецца напярэдадні вечарам, называецца Субота Акафіста. Гэта — самы яркі і ўрачысты момант у царкоўным богаслужэнні за перыяд святой Чатырохдзясятніцы. Але што мы ведаем пра гэтае свята?

Для большасці тых, хто прыходзіць у храм Божы, слова "акафіст" нічога не гаворыць. Між тым, гэта — грэчаскае слова, якое абазначае "чытанне, за якім сядзець не належыць". Акафіст праслаўляе святасць таго, у чый гонар ён ажыццяўляецца.

Часцей за ўсё ўсхваляльна-дагматычныя тэксты прысвячаюцца Багародзіцы. I гэта невыпадкова. Яна з'яўляецца Маці таго, хто сваім слаўным Уваскрэсеннем адкрыў кожнаму, хто жадае выратавання, паўнату даброт у вечнасці.

Праслаўленне Багародзіцы звязана яшчэ і з тым, што Покрыва Прасвятой Валадаркі распасціраецца над кожным з нас, абараняе ў цяжкія хвіліны жыцця. Божая Маці з'яўляецца той, хто моліць сына свайго аб прабачэнні нашых грахоў.

У Акафісце, які чытаецца ў суботу па-майстэрску падабранымі выразамі, з пачуццямі, напоўненымі ўдзячнасцю, з думкамі, скіраванымі якую яна аказвае тым, хто верыць і выконвае Закон Хрыстоў. Таму іншая назва Суботняга Акафіста выбрана невыпадкова - Пахвала Прасвятой Багародзіцы.

У Акафісце Багародзіца называецца, як "Цудаў Хрыстовых пачатак", "Дзверы выратавання", "Нябачных ворагаў мучэнне", "Лесвіца нябесная, якой сыдзе Бог". На працягу чытання гэтага ўрачыстага Гімна Божай Маці прысвойваецца 145 параўнанняў. Акафіст складаецца з 24 песнапенняў - па колькасці літар грэчаскага алфавіта.

Па сваім змесце Акафіст дзеліцца на дзве часткі: гістарычную, якая апавядае пра ўвасабленне і першыя гады жыцця Выратавальніка, і дагматычна-павучальную - з праслаўленнем Багамаці і адлюстраваннем Богаўвасаблення.

Да гэтага часу аўтарства Акафіста не высветлена. Найбольш верагодным аўтарам лічыцца дыякан Сафійскага сабора ў Канстанцінопалі, сучаснік імператара Іраклія Георгій Пісідыйскі. Усхваляльнае песнапенне было напісана пасля дзівоснага збаўлення Канстанцінопаля ад нашэсця персаў і авараў у 626 годзе. 3 таго моманту па яго ўзоры было напісана мноства іншых усхваляльна-дагматычных тэкстаў.

Богаслужэнне, прысвечанае праслаўленню Багародзіцы, ажыццяўляецца напярэдадні свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, пасля якога пачнецца шэсце Госпада на вольныя Страсці дзеля нашага выратавання.

Ужо зусім няшмат засталося часу, і мы будзем відавочцамі пахавання Выратавальніка. Душа самой Багародзіцы будзе паранена, як і прадказваў старац Сімяон. Жалоба і раскаянне ва ўчыненых грахах закране нашыя сэрцы. Слёзы развітання з Выратавальнікам самі пацякуць. Але яны будуць непрацяглыя.

У першы ж дзень тыдня, калі прыйдзем у храм да гроба Выратавальніка, мы больш не ўбачым там яго. Анёльскія спевы паведамяць нам пра тое, што Хрыстос Уваскрэс, і пачынаецца новая эра для ўсяго чалавецтва.

I. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/