ПРАХОДЖАННЕ ТЭХАГЛЯДУ – НА КАНТРОЛІ



Кантроль за своечасовым праходжаннем тэхагляду аўтамабіляў у Дзятлаўскім раёне ўзмоцнены з 20 сакавіка. Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з УП “Белтэхагляд” праводзіць акцыю пад назвай "Дзяржтэхагляд”. У першую чаргу спецыялісты правяраюць аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца без наклейкі-дазволу на ветравым шкле, а таксама транспартныя сродкі, якія маюць яўныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе, прыкметы тэхнічнай няспраўнасці. Акрамя таго, асаблівую ўвагу ўдзяляюць аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў.

Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць пакараны штрафам у памеры да дзвюх базавых велічыняў (адна БВ складае 100 тыс. рублёў); за эксплуатацыю няспраўных транспартных сродкаў ім пагражае штраф у памеры да трох базавых велічыняў, паўторна на працягу года – ад двух да пяці базавых велічыняў.

У 2012 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна быў затрыманы 671 аўтаўладальнік, які не прайшоў тэхагляд свайго аўтамабіля; 45 вадзіцеляў – за экспулатацыю няспраўнага аўтамабіля. Сёлета штрафы складзены ўжо на 166 чалавек, якія пагрэбавалі праходжаннем тэхагляду аўтамабіля, і на 21 вадзіцеля тэхнічна няспраўнага аўтамабіля.

Акцыя "Дзяржтэхагляд” будзе доўжыцца да 30 сакавіка 2013 года.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/