ПРАКАНСУЛЬТУЕМ АНАНІМНА



4 ліпеня -- Дзень прафілактыкі алкагалізму

Штогод наркалагічная служба Рэспублікі Беларусь выяўляе тысячы хворых на алкагольную залежнасць. На жаль, усведамленне самім пацыентам таго, што ён хворы адбываецца занадта позна. У практыцы назіраецца і ўтойванне калегамі па рабоце, роднымі хворага чалавека фактаў злоўжывання алкаголем. Гэта звязана са страхам, што ён страціць работу, будзе пастаўлены на наркалагічны ўлік. Магчыма, гэты страх узнікае з-за таго, што грамадзяне недастаткова інфармаваны аб метадах барацьбы з алкагалізмам.

У Дзень прафілактыкі алкагалізму -- 4 ліпеня 2013 года -- у наркалагічным кабінеце №221 Дзятлаўскай цэнтральнай раённай паліклінікі будзе арганізавана ананімнае кансультаванне. Яго будзе весці доктар-нарколаг па пытаннях алкагольнай залежнасці. Звярнуцца можна будзе і па тэлефоне 2-19-84.

Б. ОТЧЫК, загадчык Дзятлаўскай раённай паліклінікі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/