ПРАЙШОЎ РАЁННЫ ТУРНІР ПА ШАШКАХ



На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў раённы турнір па шашках. Правесці шашачныя спаборніцтвы наведвальнікам аддзялення прапанаваў трэнер Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы А. Ляпешка.

Паспрабаваць свае сілы за шашачнай дошкай вырашылі 12 человек. Павітаць іх прыйшоў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. Ёда. Ён зазначыў, што ў свеце ўсё большую папулярнасць набываюць паралімпійскія гульні. А гэта значыць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі пры вялікім жаданні і пэўным старанні могуць дасягнуць значных спартыўных поспехаў. I калі такі чалавек імкнецце да пастаўленай мэты, яго магчымасці становяцца амаль бязмежныя. Удзельнікам раённага шашачнага турніру Дзмітрый Казіміравіч пажадаў поспехаў, заклікаў іх ніколі не спыняцца на дасягнутым, а смела ісці наперад і абавязкова пасябраваць са спортам. Дарэчы, апошняе цяпер стала магчымым, бо “Праменьчык" пачаў супрацоўнічаць з аддзелам адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама з діцяча-юнацкай спартыўнай школай. Наведвальнікі аддзялення атрымалі магчымасць раз на тыдзень наведваць трэнажорную залу і басейн.

У час турніру згулялі ў шашкі по круговой сістэме — кожны з кожным. Голоўным суддзёй спаборніцтваў быў М. Венславоўскі, сакратаром - А. Лямдзьянаў. Многія ўдзельнікі выступілі даволі паспяхова, але перамога і грашовая прэмія ў памеры 200 тысяч рублёў дасталася А. Баковічу з Наваельні, на другім месцы аказалася Т. Валчкевіч з Апаліна-Басіна, тройку лідараў замкнула С. Крэйдзіч з Гезгалаў. Усе ўдзельнікі турніру ў якасці заахвочвальных прызоў атрымалі невялікую грашовую прэмію. Падобныя мерапрыемствы ў "Праменьчыку" плануюць ладзіць і надалей.

В. САЛАМЕВІЧ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" ЦСАН

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/