Прайшоў адзіны день бяспекі руху



25 лістапада адбыўся адзіны дзень бяспекі руху пад дэвізам "Правілы дарожнага руху вартыя
павагі!"

Дзяржаўтаінспектары Дзятлаўскай міліцыі правялі ў гэты дзень сустрэчы са школьнікамі, рабочымі калектывамі прадпрыемстваў раёна, наведалі сельгасвытворчыя кааператывы "Жукоўшчына" і "Русь-Агра".

Па аператыўнай інфармацыі кожныя суткі на вуліцах гарадоў і аўтатрасах краіны адбываецца ў сярэднім 20 аварый, у якіх гінуць 2 чалавекі і прыкладна 25 атрымліваюць раненні.

За студзень-кастрычнік 2011 года ў Дзятлаўскім раёне ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі 3 чалавекі, 16 атрымалі раненні.

Па статыстыцы 80 працэнтаў аварый адбываюцца па віне вадзіцеляў, у тым ліку з-за перавышэння хуткасці і парушэнняў правілаў праезду скрыжаванняў і пешаходных пераходаў. Калі шукаць больш глыбокія прычыны, то яны ў агрэсіўных паводзінах удзельнікаў руху. 3 кожным днём усё больш востра паўстае праблема ўзаемаразумення паміж пешаходамі і вадзіцелямі.

Асабліва гэта датычыцца пешаходных пераходаў без светлафораў (а ў нашым раёне іншых і няма) -пешаходы часам насуперак усякай логіцы і інстынкту самазахавання ўпарта ігнаруюць апементарныя правілы бяспекі, з другога боку, некаторыя вадзіцелі гэтак жа ўпарта не хочуць прапускаць пешаходаў.

Паўплываць жа на несуцяшальную статыстыку ДАІ могуць усе ўдзельнікі дарожнага руху, калі стануць паважаць адзін аднаго і правілы дарожнага руху.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/