Прайшоў абласны месячнік пажарнай бяспекі



3 30 студзеня па 29 лютага праводзіўся абласны месячнік пажарнай бяспекі. Акцэнт ставіўся на прафілактычную работу з ненадзейнымі сем'ямі, людзьмі, якія злоўжываюць алкаголем, адзінокімі грамадзянамі.

Разам з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях работу па абследаванні домаўладанняў праводзілі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аддзел адукацыі, работнікі энерганагляду, камунальных службаў, службы аховы здароўя, аддзела ўнутраных спраў.

У рэйдах работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях прымалі ўдзел члены Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, клубаў юных ратаўнікоў, курсанты ўстановаў адукацыі МНС.

Юнакі азнаёміліся з парадкам прафілактычнага абследавання стану пажарнай бяспекі ў домаўладаннях, як праводзіцца інструктаж па пажарнай бяспецы.

У час рэйдаў жыхароў раёна інфармавалі аб асноўных прычынах пажараў, правілах, як іх пазбегнуць.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/