ПРАЙШЛА ДЭКАДА “ДЗЯРЖТЭХАГЛЯД”



Унітарным прадпрыемствам “Белтэхагляд” сумесна з дзяржаўтаінспекцыяй аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з 20 па 29 лістапада была праведзена традыцыйная восеньская дэкада "Дзяржтэхагляд". Мэтай акцыі з’яўляецца ўзмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіляў.

У час акцыі спецыялісты прадпрыемства "Белтэхагляд", дзяржаўтаінспектары правялі комплексныя рэйды. На тэрыторыі раёна былі затрыманы транспартныя сродкі з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тыя, якія не прайшлі дзяржтэхагляд. Вадзіцелі, якія карысталіся няспраўнымі аўтамабілямі, заплоцяць штраф да 3 базавых велічыняў.

Тыя ж, хто “трапіў у рукі” праваахоўнікаў другі раз на працягу года па гэтай жа прычыне – ад 2 да 5 базавых. Для вадзіцеляў, якія не прайшлі тэхагляд аўтамабіля своечасова, а іх большасць сярод парушальнікаў, матэрыяльнае пакаранне складзе да 2 базавых велічыняў.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама
А. УРБАНОВІЧ, начальнік станцыі дыягностыкі УП "Белтэхагляд" №83

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/