Праграмы для мілых дам



У святочныя дні работнікі культуры Дзятлаўшчыны парадавалі сваіх гледачоў шэрагам мерапрыемстваў.

У Казлоўшчыне іх старт быў дадзены канцэртнай праграмай, якая адбылася ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў.

Мерапрыемства праведзена сумесна з валанцёрамі Казлоўшчынскага ліцэя. Вечарам 7 сакавіка ў пасялковым Доме культуры адбыўся тэматычны вечар "Каханым жанчынам".

У Наваельнянскім доме культуры да свята 8 Сакавіка былі прымеркаваны канцэртная праграма "Прызнанне ў каханні", дзве шоу-праграмы, выстава дзіцячых малюнкаў.

У Жукоўшчынскім сельскім доме культуры адбыўся святочны канцэрт "Для мілых дам". Два мерапрыемствы былі падрыхтаваны сумесна з вучнямі школы.

8 сакавіка ў Доме культуры прайшоў танцавальны вечар пад гучанне "жывой" музыкі.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/