Прафсаюзная работа



АБЛАСНАЯ СУСТРЭЧА ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВУ

У актавай зале Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта была арганізавана сустрэча прафсаюзных актывістак – прадстаўніц працоўных калектываў прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу вобласці. Дзятлаўскі раён прадстаўлялі старшыня прафсаюзнага камітэта СВК “Войневічы” Марыя Сцяпанаўна Белуш, старшыня прафкама СВК “Вензавец” Валянціна Эдуардаўна Макарэвіч, старшыня прафкама Дзятлаўскага сырзавода Людміла Вацлаваўна Лябецкая, прафсаюзныя актывісткі Дзятлаўскага сырзавода Святлана Міхайлаўна Ражко і Тамара Вікенцьеўна Малько. Арганізаваў мерапрыемства абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

У. КАЗАК, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК

РАЁННЫ СЕМІНАР-ВУЧОБА

У раённым Доме культуры адбыўся семінар-вучоба прафсаюнага актыву раёна па пытаннях выканання заканадаўства аб працы, ахове працы і асаблівасцях заключэння калектыўных дагавораў на гэты год. На вучобу былі запрошаны старшыні прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, галоўныя спецыялісты па ахове працы, спецыялісты кадравых службаў, грамадскія інспектары па ахове працы. У рабоце семінара прынялі ўдзел старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Р. Юроўскі, намеснік старшыні абласнога аб’яднання А. Сарока, старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК І. Алізаровіч, вядучыя спецыялісты абкома прафсаюза работнікаў АПК І. Арлоўскі і А. Варабей.

У сваіх выступленнях кіраўнікі і спецыялісты аб’яднання прафсаюзаў і абкама прафсаюза работнікаў АПК закранулі шэраг надзённых пытанняў, што звязаны з сістэмай калектыўна-дагаворных адносін, задачамі прафсаюзных органаў па ажыццяўленню грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы, стварэннем наймальнікамі належных умоваў працы і вытворчага быту работнікаў, прымяненнем кантрактнай формы найму.

Кіраўнік абласнога аб’яднання прафсаюзаў Р. Юроўскі расказаў прысутным аб рабоце абласной прафсаюзнай структуры і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Напрыканцы семінара кіраўнікі і спецыялісты абласных прафсаюных структур адказалаі на пытанні ўдзельнікаў вучобы.

У. КАЗАК, старшыня Дзятлаўскага раённага каардынацыйнага савета старшыняў прафсаюзных камітэтаў

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/