ПРАФІЛАКТЫКА ГРЫПУ I ПРАСТУДЫ



1. Будзьце дрэнным носьбітам вipyca
Гэта значыць, не дазваляйце імуннай сістэме аслабнуць настолькі, што яна ўжо не зможа справіцца з вipycaм. Мы ж не “падхопліваем” хваробу, а дазваляем ёй актывізавацца ў арганізме. Каб умацаваць імунную сістэму, трэба есці больш сырой гародніны, абмежаваць выкарыстанне цукру i кафеіну, адмовіцца ад алкаголю. Рэгулярна займайцеся фізкультурай, старайцеся не злавацца i не нервавацца.

2. Піце імунатанізуючыя адвары
Жменю хвoi (канцавыя галінкі 20-30 см) заліце ў эмаліраванай каструлі двума літрамі вады, дадайце лыжку здробненага цыбульнага шалупіння i маленькую лыжачку кораня салодкі (можна парашку). Кіпяціце ўсё 20 хвілін на слабым aгнi. Пасля гэтага дадайце 2 лыжкі здробненых пладоў шыпшыны i кіпяціце яшчэ паўхвіліны. Наліце ў тэрмас i патрымайце там 10-12 гадзін, затым працадзіце, давядзіце да кіпення i астудзіце. Адвар захоўвайце ў халадзільніку, але перад выкарыстаннем абавязкова падагравайце да хатняй тэмпературы або трошкі цяплей. Піць можна без асаблівай нормы. Такі сродак ад прастуды i грыпу выводзіць з арганізма шлакі, дае моцны эфект вітамінізацыі, папярэджвае многія хваробы.

3. Ешце часнок ад грыпу
Прычым толькі ў сырым выглядзе. Тэрмічная апрацоўка разбурае актыўныя кампаненты. Каб пазбавіцца ад пякучасці i паху, многія раяць гатаваць часночны марынад. Для гэтага змяшайце па 1/4 шклянкі яблычнага воцату, мёду, соевага соусу (можна i без яго) i абабраныя часночныя зубкі. Усё перамяшайце так, каб часнок быў поўнасцю накрыты вадкасцю, i пастаўце ў закрытым шкляным слоічку ў халадзільнік. Такі часнок можа захоўвацца месяц.

4. Прымайце вітамін С
Гэта надзвычайны прафілактычны сродак супраць грыпу. 3імой выкарыстоўвайце апельсіны, мандарыны, лімоны. Калі няма такой магчымасці, то аптэчныя “аскарбінкі”.

5. Выкарыстоўвайце ароматэрапію
Калі грыпозныя вірусы ўжо праніклі ў ваш дом, то ix можна знішчыць дэзынфіцыруючым аэразолем на аснове розных эфірных масел. Можна, напрыклад, змяшаць па 4 кроплі эўкаліптавага, лавандавага, бергамотавага эфірных масел у аэразольнай бутэлечцы, дадаць туды вады, добра скалануць i апырскваць паветра вакол сябе кожныя дзве гадзіны.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/