ПРАФІЛАКТЫКА БЫТАВЫХ ПАРУШЭННЯЎ



У Беларусі ахоўнікі правапарадку праводзілі спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Быт". Асноўная яго мэта — прафілактыка асацыяльных паводзінаў грамадзян у сферы сямейна-бытавых адносінаў, папярэджанне п'янства. Вартаўнікі парадку таксама актывізавалі работу па накіраванні хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

У рамках мерапрыемства “Быт" адбылося пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку пры Казлоўшчынскім сельскім Савеце. Удзел у прафілактычным мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі адміністрацыі сельвыканкама, АУС Дзятлаўскага райвыканкама, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, школы, СВК “Слава працы”.

На пасяджэнні былі разгледжаны паведамленні, якія паступілі ў Казлоўшчынскі сельвыканкам ад раённых праваахоўнікаў і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Віноўныя ў парушэннях былі выкліканы на пасяджэнне савета аховы правапарадку. На прафілактычную гутарку былі запрошаны і некаторыя грамадзяне з катэгорыі рызыкі.

Людзей, якія былі выкліканы на пасяджэнне савета аховы правапарадку, яднае адно — алкаголь. Адзін з грамадзян гнаў самагон: праваахоўнікі знайшлі ў яго самагонны апарат, 80 літраў брагі. На мужчыну складзены дваадміністрацыйныя пратаколы. Двух мужчын на савет прафілактыкі прывяло ўжыванне алкаголю: выпівалі яны ў час работы, пасля чаго пасварыліся. Вінаватыя павінны будуць заплаціць штраф.
Трэцяя гісторыя - гэта рукапрыкладства мужа ў адносінах да жонкі. Праўда, яна таксама злоўжывае алкаголем. Як кажуць, п'юць сям'ёй.
Пасля застолля - бойка. Хаця мужчына сваей віны не прызнае. За ім ужо не першае парушэнне, паводзіны пакуль не змяняюцца. 3-за гэтага ў перспектыве мужчыне “свеціць” узбуджэнне крымінальнай справы і накіраванне ў ЛПП. Чацвёртая гісторыя таксама звязана з бытавымі скандаламі ў сям'і. Агрэсарам тут выступав жонка. А вось на яе мужа на гэты раз складзены адміністрацыйны пратакол за распіццё алкаголю ў грамадскім месцы. Справа разглядалася ў час пасяджэння выязнога суда. Яно адбылося пасля пасяджэння савета грамадскага пункта аховы правапарадку. Па рашэнні суда мужчына павінен адбыць пакаранне — пяць сутак зняволення. Перад гэтым ён пагадзіўся прайсці кадзіроўку ад сваей згубы, ад якой ужо лячыўся.

У час выязнога пасяджэння суда разглядалася і справа аб накіраванні ў ЛПП грамадзяніна 3. Ён адбывае адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе арышту. У час пасяджэння суда мужчына запатрабаваў адваката, маўляў, нязгодны ён з рашэннем аб накіраванні ў ЛПП. Пасяджэнне суда было спынена і перанесена на наступны дзень. Тым не менш мужчына быў асуджаны, суд прыняў рашэнне аб накіраванні яго ўЛПП.

На выязным пасяджэнні суда прысутнічалі грамадзяне з групы “рызыкі”, якія злоўжываюць алкаголем. Для іх гэта як наглядны урок нарэшце пазбавіцца ад сваей згубы, інакш яна вядзе да накіравання ў ЛПП. Сёлета такі лес напаткаў 16 жыхароў Дзятлаўшчыны.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/