ПРАФІЛАКТЫКА АНКАЛАГІЧНЫХ ХВАРОБАЎ



Злаякасныя пухліны цяпер сустракаюцца даволі часта, з'яўляюцца сур'ёзнай медыка-сацыяльнай праблемай сучаснага грамадства. Тым не менш, цяпер магчыма рэальная і эфектыўная прафілактыка гэтай хваробы.
Асаблівую ўвагу варта надаць пярвічнай і другаснай прафілактыцы. Пярвічная прафілактыка скіравана на выяўленне фактараў, якія садзейнічаюць узнікненню захворвання, мерапрыемствы па спыненні іх ўздзеяння на чалавека. Гэта прывядзе да зніжэння развіцця пухліны.

У 80-90% выпадкаў анкалагічных хваробаў яны абумоўлены ўздзеяннем канцэрагенных фактараў навакольнага асяроддзя, асаблівасцямі ладу жыцця. Таму варта адмовіцца ад курэння, весці рухомы і актыўны лад жыцця, павялічыць штодзённае ўжыванне гародніны і садавіны. А вось ежу, якая ўтрымлівае тлушчы жывёльнага паходжання, варта абмежаваць. Нельга злоўжываць і алкаголем.

Таксама трэба імкнуцца пазбягаць празмернага сонечнага ўздзеяння. Асабліва важна абараняць ад уздзеяння сонца дзяцей і падлеткаў. Людзі, якія маюць тэндэнцыі да сонечных апёкаў, павінны асцерагацца на працягу ўсяго жыцця.

Другасная прафілактыка -- гэта ранняе выяўленне хваробы. Чым раней дыягнаставаны рак і праведзена лячэнне, тым лепш для хворага.

С. БАРЫСАВЕЦ, доктар-гігіеніст Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/