ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ АКЦЫЯ “ДАЗВОЛЬЦЕ ПАЗНАЁМІЦЦА”



Начальнік лінейнага пункта з’яўляецца ключавой фігурай кожнага органа ўнутраных спраў на транспарце, бо ён знаходзіцца бліжэй усіх да насельніцтва, менавіта да яго ў першую чаргу ідуць простыя людзі. Ён з’яўляецца тварам дзяржавы, па яго кваліфікаваных дзеяннях пры вырашэнні канфліктных сітуацый мяркуюць аб стане законнасці ў краіне.

Як гарант стабільнасці на абслугоўваемым адміністрацыйным участку, начальнік лінейнага пункта часцей за іншых супрацоўнікаў сутыкаецца з раптам узнікаючымі знештатнымі сітуацыямі, якія патрабуюць высокай ступені прафесійнай падрыхтоўкі для хуткай яе ацэнкі і прыняцця правільнага, у рамках закона, рашэння. Дадзены супрацоўнік выконвае значную частку задачаў, якія стаяць перад органамі ўлады па забеспячэнні правапарадку.

Асноўнымі з іх з’яўляюцца: -- прадухіленне злачынстваў і правапарушэнняў, выяўленні прычын і ўмоваў, якія ім садзейнічаюць; -- узаемадзеянне з працоўнымі калектывамі, грамадскімі аб’яднаннямі.

У Лідскім аддзяленні ўнутраных спраў на транспарце лінейны пункт – на станцыі Наваельня ўзначальвае маёр міліцыі Аляксандр Антонавіч Пашкевіч. Участак абслугоўвання -- тэрыторыя станцыі Наваельня ў межах выхадных светлафораў, баранавіцкі накірунак – ад выхаднога светлафора станцыі Ліда да 349 кіламетра. Гродзенскі накірунак – ад уваходнага светлафора станцыі Ліда да выхаднога светлафора станцыі Ражанка.

Па ўсіх пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі органаў унутраных спраў на транспарце, вы можаце звярнуцца да начальніка лінейнага пункта міліцыі на станцыі Наваельня на адрас: Дзятлаўскі раён, чыгуначны вакзал станцыі Наваельня. Прыёмныя дні: серада – з 16 да 21 гадзіны. Мабільны тэлефон – 8-0296096711, рабочы тэлефон – 8-0154-53-61-01. Дзяжурная часць Гродзенскага АУСТ: мабільны тэлефон – 8-0291090119.

Лідскі аддзел унутраных спраў на транспарце

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/