ПРАФЕСІЯ - СТРАХАВЫ АГЕНТ



17 гадоў супрацоўнікам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне з'яўляецца Павел Эдвардавіч Пятроўскі. За шматгадовую сумленную працу сёлета ён прадстаўлены да ўзнагароджання граматай Белдзяржстраху.

Павел пачынаў працаваць страхавым агентам, цяпер ён ужо старшы страхавы агент. Брыгада, якую ўзначальвае, складае сем чалавек. Людзі сумленныя і вопытныя, кажа пра калегаў Павел. Кожны з іх мае свой участак работы.

Рудаяварскі сельскі Савет, частка пасёлка Казлоўшчына, Сачыўляны — гэта той участак работы, на якім працуе Павел Эдвардавіч.

— Цяпер часцей за ўсё, — кажа ён,— жыхары просяць застрахаваць хату і збудаванні. Яшчэ некалькі гадоў таму вясковае насельніцва страхавала і хатнюю жывёлу. А цяпер вялікіх гаспадарак людзі ўжо не трымаюць.

Гэта ж адзначае і калега Паўла Эдвардавіча — Уладзімір Яўгенавіч Белавус, які нядаўна адзначаны Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў. Участак работы Уладзіміра Яўгенавіча — вёскі Парэцкага сельскага Савета. Сярод вёсак — шэраг маланаселеных, дзе жывуць пераважна людзі пажылога ўзросту. Тым не менш, як адзначае Уладзімір Яўгенавіч, яны з разумением ставяцца да таго, што хату і маёмасць трэба застрахаваць, успрымаюць гэта як неабхднае.

Уладзімір Яўгенавіч працуе страхавым агентам ужо дзесяць гадоў. За гэты час ён добра пазнаёміўся з людзьмі — сваімі кліентамі. Яны таксама ведаюць свайго страхавога агента ў твар.

— Заўсёды ставяцца добразычліва і ветліва, — кажа Уладзімір, — любяць пагутарыць аб жыцці.

Камунікабельнасць — неабходная якасць, якой павінен валодаць страхавы агент. "А яшчэ,— кажа Павел Эдвардавіч, — адказнасцю, настойлівасцю, сумленнасцю."

На гэтых "кітах", як лічаць яе прадстаўнікі, базіруецца прафесія страхавога агента. Кожны з іх — цікавы чалавек, са сваім светапоглядам і захапленнямі. Так, Уладзімір Белавус захапляецца валейболам.

Неаднаразова выступаў за зборную каманду па валейболе СВК "Хвінявічы". Са спортам на "ты" і калега Уладзіміра — Сяргей Калашнікаў, ён захапляецца настольным тэнісам. А вось Павел Пятроўскі і ўвогуле па спецыяльнасці — настаўнік фізкультуры.

Актыўны лад жыцця — неад'емная частка прафесіі страхавога агента, які ў любое надвор'е імкнецца дапамагчы людзям застрахаваць свае жыццё і здароўе.

А. ГОМАН

_____________________________________________________________________________________________________
Не все роды проходят гладко. К сожалению, бывают такие случаи, когда женщина находится на последнем месяце беременности возможно опущение живота перед родами. Как это происходит и как понять, что без помощи врача не обойтись – все это читайте на нашем сайте. Чтобы роды были спокойными и успешными, в первую очередь вам самим необходимо об этом позаботится.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/