Прафесіянал з вялікай літары



Так можна сказаць пра настаўніцу рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 г. Дзятлава Таццяну Георгіеўну Марцінкевіч. Працуе яна ў школе больш за трыццаць гадоў. Заўсёды патрабавальная, з вялікім жаданнем навучыць, яна прыходзіць у клас, каб рабіць адкрыццё, паказваць прыгажосць і сілу рускага слова. Сёлета Таццяна Георгіеўна спраўляла свой 55-гадовы юбілей. 3 гэтай нагоды я сустрэлася з юбіляркай, задала ёй пытанні. Прапаную аповяд пра нашу любімую настаўніцу.

Педагогам Таццяна Георгіеўна стала невыпадкова. У школьныя гады яна напачатку не ведала, якую прафесію выбраць, таму што мела некалькі захапленняў. Першым быў спорт.Яна скакала ў вышыню, кідала кап'ё, штурхала ядро, плавала, гуляла ў настольны тэніс, валейбол і баскетбол, сур'ёзна займалася гандболам, удзельнічала ў шматлікіх спаборніцтвах і марыла аб прафесійным спорце, пра алімпіяды і будучыя перамогі. Другім захапленнем была англійская мова. Дзяўчына гадзінамі магла вывучаць англа-рускі слоўнік, слухаць англійскую гаворку. Марыла пра дасканалае валоданне гэтай мовай.

I ўвогуле, у школе ёй лепш за іншыя прадметы даваліся мовы. Таццяна Георгіеўна прыгадвае выпадак, калі аднойчы ёй давялося паехаць у піянерскі лагер у Польшчу. Праз некалькі гадзін поруч з палякамі яна ўжо лёгка разумела польскую мову, а праз колькі дзён магла гаварыць з імі па-польску. Ей нават не верылі, што яна не полька, а прыехала з Савецкага Саюза.
А разумець рускую мову як сістэму, навуку, любіць яе і граматна пісаць навучыла яе Іда Міронаўна Гольдберг, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ№1 г.Дзятлава. 3 пачуццём глыбокай павагі ўспамінаюцца і А. М. Чурыла, Я. Р. Савань, Ю. М. Цывес, А. А. Валуевіч, Ф. В. Вілісава, Я. А. Кійко, Н. I. Кудзінава, М. Ф. Петрыкевіч і В. М. Петрыкевіч. Яны сталі для Таццяны Георгіеўны прыкладам прафесіяналізму, захопленасці сваёй працай, адданасці педагагічнай справе.

У 1971 годзе, ва ўзросце 16 гадоў, Таццяна стала студэнткай філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім.Я.Купалы, а праз пяць гадоў — настаўніцай рускай мовы і літаратуры. I ніколі не пашкадавала пра гэта, бо прафесія настаўніка рускай мовы і літаратуры — яе лёс.

Усю сваю педагагічную працу Таццяна Георгіеўна ладзіць па прынцыпах, якія засвоіла са школы: любіць дзяцей, да ўсіх ставіцца аднолькава паважліва і справядліва, навучаючы ўсіх, імкнуцца навучыць кожнага і пастаянна вучыцца самой, удасканальваць сваю методыку, павышаць узровень свайго прафесіяналізму.

Пра сваю прафесію яна гаворыць: "Сёння настаўнік — гэта працаўнік "у квадраце" або нават "у кубе". Ён павінен навучыць ва ўмовах мінімальнай колькасці гадзін, адведзеных на вывучэнне прадмета (1-2 гадзіны ў тыдзень), павінен падрыхтаваць да паспяховай здачы ЦТ, павінен весці пазабюджэтную дзейнасць, аказваць платныя паслугі па жаданні вучняў і іх бацькоў. Настаўнік нясе адказнасць за сваіх вучняў, нават калі тыя ўжо сталі выпускнікамі школы і студэнтамі ВНУ. Заставацца настаўнікам сёння, быць Настаўнікам, выхавальнікам, дарадцай і памочнікам вучняў — няхай цяжкае, але высакароднае прызначэнне".

Вырасла новае пакаленне вучняў. Але тыя, каго вучыла Таццяна Георгіеўна дзесяць, дваццаць гадоў таму, помняць яе, ды і яна помніць іх. Сотні вучняў... Перад вачыма — іх почыркі. Часам успамінаюцца эпізоды агульнага школьнага жыцця. Яна ўдзячна кожнаму з іх, паколькі без іх не было б і яе. Менавіта вучні дапамаглі ёй стаць настаўніцай. Але з асаблівым пачуццём адносіцца Таццяна Георгіеўна да сваіх "алімпіяднікаў" розных гадоў. Гэта — Юля Дайліда (СШ №3) і Аліна Герус (гімназія №1) — пераможцы абласной алімпіяды па рускай мове, удзельнікі рэспубліканскай алімпіяды — Яраслаў Ганчарук і Аляксандра Родзькіна (СШ №3), шматлікія пераможцы раённых алімпіядаў. 3 вялікай цеплынёй успамінае настаўніца свой апошні выпуск у СШ №3, усіх тых вучняў, хто на доўгія гады застаўся яе сябрам, памочнікам, побач з кім яна заўсёды адчувае сябе маладой.

— Ганаруся я маімі лепшымі вучаніцамі — Таццянай Кугейка, цяпер яна аспірантка Акадэміі навук РБ, і Аленай Кугейка, выпускніцай Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, закончыла яна і Лонданскі ўніверсітэт, працуе у Лондане, — гаворыць Таццяна Георгіеўна. —Хочацца жыць і працаваць, спадзявацца на тое, што яшчэ прынясеш карысць людзям, многім вучням дапаможаш знайсці сваю дарогу ў жыцці.

Кажуць, час пакідае свой след у лёсах людзей, у іх душах. Новы час нараджае новых вучняў, новыя ўзаемаадносіны. Варта пажадаць Таццяне Геогіеўне Марцінкевіч плённай працы, натхнення, такога ж вялі-кага жадання несці дзецям веды і дабро.

Таццяна Ерамейчык, вучаніца гімназіі №1 г. Дзятлава
"Перамога", № 86

_____________________________________________________________________________________________________

Существуют специальные линии, которые предназначены главным образом для производства дверных и оконных профилей, офисных панелей, панелей для отделки стен и потолков, многокамерных кабельных коробов и др. из ПВХ. Это Линии для профильно-погонажных изделий. Если ваша фирма заинтересована именно в этой продукции, то вы сможете ознакомиться с нужной вам информацией на нашем сайте.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/