Праблемы маралі, якія тычацца кожнага



ВЫБАР ЗАЛЕЖЫЦЬ АД МАЦІ

Гэтая жанчына выхоўвалася без бацькоў, у жыцці яна адчула недахоп цеплыні і падтрымкі. Такая ж гісторыя можа паўтарыцца і ў лёсе яе дзіцяці. Віной таму — несур'ёзнае стаўленне маці да выхавання роднай крывінкі, ужыванне алкаголю, скандалы з сужыцелем. Усё гэта чорнай плямай кладзецца на жыццё жанчыны, якая мае някепскую работу, забяспечана жыллём. База для нармальнага жыцця ёсць. А астатняе залежыць ад самой жанчыны. Ёй выбіраць, як жыць, каб застацца нармальным чалавекам, маці для свайго дзіцяці. Аб чым жанчына і была папярэджана на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх.

ВІНАВАТЫ БАЦЬКІ

У гэтай сямейнай пары — трое дзяцей. Адзін з сыноў ужо мае сваю сям'ю. Ён выказвае жаданне аформіць апеку і над малодшымі братамі. Сярэдні з іх з дапамогай структур соцыума ўладкаваны на вучобу ў сярэднеспецыяльную ўстанову адукацыі. Аднак вучыцца там ён, відаць, не хоча. Аб гэтым сведчаць частыя прагулы, у час якіх ён прыязджае дахаты. У малодшага сына гэтай сямейнай пары — сур'ёзныя праблемы са здароўем.

Увогуле, шэраг праблемаў. Толькі вось бацькам, верагодна, не хапае часу вырашыць іх. Віной таму — гарэлка. У яе палоне бацькі нават і не задумваюцца, ці прыемна дзецям бачыць іх такі стыль жыцця? Над гэтым пытаннем варта паразважаць, калі яны хочуць захаваць свае бацькоўскія правы.

БОЛЬ ЗАЛЕЧЫЦЬ ЧАС

Гэты юнак выкліканы на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх за распіццё піва ля магазіна. Як высветлілася, гэта не адзіны недахоп хлопца. У такіх асацыяльных паводзінах хлопец, верагодна, шукае выхад ад сваіх праблемаў, хоча заглушыць боль ад страты роднага чалавека, ад нешчаслівага кахання. Толькі, шукаючы выхад у алкаголі, таксікаманіі, непаўналетні губіць сябе. Гэта не выхад з сітуацыі, якую трэба перажыць. Боль залечыць час. Гэта растлумачылі юнаку на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, параілі звярнуцца і па медыцынскую дапамогу, дапамогу псіхолага.

"ДАРАГОЕ ЗАДАВАЛЬНЕННЕ"

Гэты хлопец трапіў на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх ужо другі раз за год. Прычына парушэння ўсё тая ж — ужыванне апкаголю. Калі ў першы раз непаўналетні выпіў піва, то цяпер ужо гарэлкі. Кажа, што ўзяў яе з дому. А, магчыма, купіў і сам — за грошы, якія зарабіў на ўборцы бульбы.

Па характарыстыцы педагогаў, гэта някепскі хлопец, працалюбівы. Іолькі псуе яго цяга да алкаголю. Цяпер за гэта маці хлопца, якая, дарэчы, выхоўвае шасцёра дзяцей, заплаціць штраф у памеры 350 тысяч рублёў.

За звычку распіваць піва ля магазіна штраф заплаціць і яшчэ адзін непаўналетні. Ён таксама затрыманы за парушэнне супрацьалкагольнага заканадаўства ўжо ў другі раз на працягу гэтага года. Калі ў мінулы раз хлопец быў папярэджаны, то цяпер павінен заплаціць 70 тысяч рублёў.

ШТО ПАСЕЕШ, ТОЕ I ПАЖНЕШ

Дзеці гэтай жанчыны, здаецца, растуць, як трава пры дарозе. Іх маці не прыкладвала і не прыкладвае намаганняў для тага, каб іх належна выхоўваць. Вынікі таму адпаведныя— сапсаваныя жыцці старэйшых дзяцей. Для іх характэрны лянота і абыякавасць, шкодныя звычкі. Дзеці не ведаюць, што такое працаваць, паважаць іншых людзей. Адна з дочак жанчыны часта прапускае заняткі ў школе, схільная да бадзяжніцтва. I маці на гэта рэагуе даволі спакойна. Спрыяе гэтаму і алкаголь, да якога нераўнадушная жанчына.

За такім стылем жыцця маці, старэйшых братоў і сясцёр назіраюць малодшыя хлопчык і дзяўчынка. Чаму яны навучацца, што карыснага яны возьмуць, гледзячы на такія ўмовы жыцця? Гэтае пытанне было зададзена жанчыне ў час пасяджэння камісіі па справах непаўналетніх. А таксама яна была папярэджана, што меншыя дзеці могуць быць адабраны, калі сітуацыя ў сям'і не палепшыцца.

НЕЎСВЯДОМЛЕНАЯ СІТУАЦЫЯ

Ужо ў другі раз у сацыяльны прытулак забрана дачка гэтай жанчыны. 3 ею неаднаразова праводзіліся прафілактычныя гутаркі, толькі вось жанчына так нічога і не зрабіла для таго, каб палепшыць свае жыццё, жыццё сваей дачкі, якая бачыць п'янкі, сваркі, нават бойкі. Атмасфера не самая спрыяльная для выхавання дзіцяці, якое, дарэчы, на некаторы час было накіравана на вучобу ў санаторную школу, далей ад дома.

Усю складанасць сітуацыі жанчына не ўсведамляе, не бачыць сваей віны. I гэта будзе каштаваць ёй вельмі дорага, яна нават можа быць пазбаўлена правоў на выхаванне.

КАНФЛІКТ ТРЭБА ВЫРАШАЦЬ ПА-ІНШАМУ

Гэты хлопчык быў выкліканы на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх за тое, што пабіў свайго меншага суседа, 2007 года нараджэння. Менавіта так старэйшы хлопчык заступіўся за свайго сябра, якога малы абразіў. Толькі вось непаўналетні не падумаў, што перад ім яшчэ зусім малое дзіця, і вырашаць зім узаемаадносіны такім чынам — глупства. Малому дастаткова было проста растлумачыць, што зневажаць людзей нельга.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх хлопчык і яго маці былі папярэджаны.

ВЫКАРЫСТАЦЬ СВОЙ ШАНЦ

Гэтыя мужчына і жанчына выхоўваюць непаўналетняга сына. Шлюб бацькі так і не аформілі, як і не вырашылі, з кім застанецца сын, калі яны не наладзяць свае ўзаемаадносіны. У большасці праблемы ўзнікаюць з-за маці хлопчыка. Для яе характэрна агрэсіўнасць, якую нярэдка "падагравае" алкаголь.

Па дапамогу жанчына звярнулася да доктара-нарколага, праходзіць курс лячэння. Існуе і праблема з працаўладкаваннем. У гэтым жанчыне дапамога будзе аказана з боку камісіі па справах непаўналетніх. Галоўнае, каб жанчына змагла выкарыстаць свой шанц, наладзіць узаемаадносіны з бацькам, бо дзіцяці патрэбна сям'я.

ПЕРШАЕ ПАПЯРЭДЖАННЕ

Дзіця гэтай жанчыны знаходзілася ў бальніцы, пакуль маці вырашала з сужыцелем свае праблемы, дзе яна будзе жыць. Жанчына была заўважана і ва ўжыванні алкаголю, што характарызуе яе з негатыўнага боку.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх жанчына была папярэджана. Ёй параілі нарэшце вырашыць свае праблемы з жыллём, абуладкаваць яго, стварыць належныя ўмовы для жыцця дзіцяці.

Н. ЗОЛАТАВА, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама.
В. ГАРОШКА, намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна.
М. ЧЫРКО, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх АУС райвыканкама.
А. ДУБРОЎСКАЯ, карэспандэнт газеты "Перамога".

_____________________________________________________________________________________________________
Наконец-то пришла зима с ее живописными махровыми от снега деревьями, резными снежинками и искристым инеем на домах. Но вместе с зимой неотрывно следуют холода и морозы. Как тут не обойтись без теплой дубленки купить киев и в другом городе ее можно предварительно увидев большой ассортимент через интернет-сайты.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/