Праблема "Вадзіцель - пешаход"



Праблема "вадзіцель — пешаход" — гэта праблема агульначалавечых узаемаадносін. На жаль, ёсць вадзіцелі, якія ігнаруюць правы пешаходаў. Сустракаюцца і пешаходы, якія, нават рызыкуючы ўласным жыццём, карыстаюцца любым зручным выпадкам, каб "адказаць узаемнасцю" такім вадзіцелям.

Згодна з правіламі паводзін на дарозе, пешаходы павінны рухацца толькі па тратуарах, пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці — па абочыне ў сустрэчным накірунку руху транспарту. Гэта дазваляе бачыць транспарт, які набліжаецца, і своечасова рэагаваць у выпадку небяспекі.

Пешаход мае перавагу пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, а таксама па рэгуляваным пешаходным пераходзе, калі гэта дазваляе сігнал светлафора або рэгуліроўшчыка.

Пераходзіць праезную частку нават па пешаходным пераходзе трэба асабліва ўважліва, аб'ектыўна ацаніўшы дарожную сітуацыю. Чалавек, які знаходзіцца за рулём, можа адчуць сябе дрэнна або быць няўважлівым пры праездзе пешаходнага перахода. Ступайце на дарогу, толькі калі загадзя ўпэўніліся, што вадзіцель вас прапускае. Памятайце, што імгненна спыніць транспарт немагчыма, калі вы нечакана для вадзіцеля з'явіцеся на дарозе, то рызыкуеце трапіць пад колы.

Паважайце іншых удзельнікаў дарожнага руху, не затрымлівайцеся на пешаходным пераходзе, не размаўляйце па мабільным телефоне.

У сваю чаргу, вадзіцель пры пад'ездзе да нерэгуляванага пешаходнага перахода павінен знізіць хуткасць амаль да поўнага спынення транспартнага сродка, каб саступіць дарогу пешаходам. Калі перад пешаходным пераходам спыніўся (стаіць) або запаволіў рух транспартны сродак, то і вадзіцелі іншых транспартных сродкаў, якія рухаюцца па суседніх палосах у спадарожным накірунку, павінны знізіць хуткасць руху, а пры наяўнасці пешаходаў саступіць ім дарогу.

Вадзіцелю забаронена заязджаць на пешаходны пераход, калі здарыўся затор, які прынудзіць яго спыніцца на пешаходным пераходзе.

Дарога — зона павышанай небяспекі, таму пешаходы і вадзіцелі павінны строга захоўваць правілы руху, разумець і паважаць адзін аднаго.

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

_____________________________________________________________________________________________________
Вы и не заметите, как быстро наступит холодная осенняя погода, которая угрожает спокойствию всем автолюбителям. Чтобы вам по ночам не снились страшные сны про аварии и чтобы вы с уверенностью управляли своим автомобилем, мы советуем купить зимние шины Шинтех прямо теперь. При этом у вас есть реальный шанс сэкономить большие деньги. Ведь в осенне-зимний сезон цены на зимние шины непременно подскочат.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/