Прабег Міру



Дзятлаўчане актыўна паўдзельнічалі ў абласных лёгкаатлетычных спаборніцтвах "Прабег міру" з праграмы рэспубліканскага "Алімпійскага дня бегу".

Старэйшына нашай каманды Станіслаў Муха (узроставая катэгорыя 60-64 гады) прабег 10 кіламетраў. Паспяховай дэбютанткай на гэтай жа дыстанцыі выступіла Ірына Афанасенкава - самая маладая ў камандзе раёна.

А найбольшага поспеху дамаглася Наталля Нагавонская, вучаніца Яварскай школы і трэнера Юрыя Скрабца, яна фінішавала першаю на дыстанцыі чатыры кіламетры.

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/