Пра стан аховы працы



У 2011 годзе дзяржінспектарамі Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы ў раёне праведзены 76 праверак. Па выніках праверак складзены 45 актаў і 31 даведка, выдадзены 49 патрабаванняў (прадпісанняў) для ўхілення 454 парушэнняў.

Пасля выяўленых парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 наймальнікаў на суму 7,35 мільёна рублёў і 25 службовых асобаў на суму 7,945 мільёна рублёў. Акрамя планавых праверак, праводзіўся маніторынг стану аховы працы на будаўнічых аб'ектах і ў сельгасарганізацыях у складзе мабільных груп - абследаванне збудаванняў, маніторынг бяспечных умоваў працы ў час будаўніча-мантажных работ, маніторынг выканання правілаў і нормаў аховы працы ў час сяўбы і ўборкі.

Усяго ў 2011 годзе дзяржінспектары Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы ў час маніторынгу наведалі 43 аб'екты (24 аб'екты сельгасарганізацый і 19 - будаўнічых).

Калі выяўленыя ў час маніторынгу парушэнні маглі прывесці да траўміравання і гібелі работнікаў, адказныя службовыя асобы арганізацый і наймальнікі былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў. Па выніках работы мабільных груп былі прыцягнуты да адказнасці 2 наймальнікі і 4 службовыя асобы.

У час планавых праверак і маніторынгу ў арганізацыях былі выяўлены парушэнні правілаў і нормаў аховы працы. I хоць ва ўсіх падкантрольных арганізацыях вытворчай сферы з колькасцю работнікаў звыш 100 чалавек (у іншых галінах - звыш 200 чалавек) былі ўведзены пасады спецыялістаў па ахове працы,
аднак поўнага выканання наймальнікамі нарматываў колькасці спецыялістаў па ахове працы на прадпрыемствах (нарматывы зацверджаны пастановаю Міністэрства працы РБ 23 чэрвеня 1999 года, №94) дабіцца не ўдалося.

Склад службы аховы працы не адпавядае вышэйназваным нарматывам у СВК "Граніт-Агра", СВК "Русь-Агра" і некаторых іншых, асабліва пасля іх узбуйнення і аб'яднання. Не выдзелены і не абсталяваны кабінет аховы працы ў СВК "Белагурна", вымагае бягучага рамонту кабінет па ахове працы ў СВК "Дварэц-Агра".

Марудна паляпшаецца становішча ў пытаннях выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў сельгасарганізацыях. Праверкі выяўляюць тут няспраўнае вытворчае абсталяванне рамонтных майстэрняў, нездавальняючае санітарна-бытавое забеспячэнне работнікаў.

У час планавых праверак на тэхнічна няспраўным вытворчым абсталяванні вывешваюцца таблічкі "Няспраўнае, не ўключаць" і падобныя. Абсталяванне ў час праверкі абясточваецца, аднак праз гэта не выключаецца верагоднасць, што няспраўнае абсталяванне пасля заканчэння праверкі зноў будзе запушчана ў эксплуатацыю. Таму што іншага, спраўнага, у сельгаспрадпрыемстве няма, а тэхніку трэба рамантаваць пастаянна. У найбольш складаным становішчы апынуліся СВК "Слава працы", "Дварэц-Агра", "Белагурна".

Падобныя парушэнні выяўлены і ў будаўнічых арганізацыях, у прыватнасці, у МПМК №147.

У 2011 годзе значная ўвага была нададзена прававой асвеце работнікаў. У час праверак дзяржінспектары праводзілі гутаркі ў працоўных калектывах. Былі наладжаны восем выязных прыёмаў грамадзян (усе пры ўдзеле спецыялістаў па працы райвыканкама), прыняты 24 ча-лавекі.

Стан вытворчага траўматызму ў раёне у 2011 годзе ў раёне зарэгістраваны 5 няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у тым ліку адзін выпадак з цяжкім зыходам. Па два няшчасныя выпадкі (адзін - з цяжкім зыходам) адбыліся ў СВК "Русь-Агра" і МПМК №147, адзін выпадаку ЧТУП "Таксі-Віраж". 23 снежня 2011 года ў 15 гадзін 30 хвілін у час разгрузкі рулонаў трактарам "Амкадор" была смяротна паранена жывёлаводка малочнатаварнай фермы "Палонка" СВК "Дварэц-Агра" Л. В. Ляпешка.

Прычынамі няшчаснага выпадку сталі нездавальняючая арганізацыя выканання работ, нецвярозы стан пацярпелай.

Выкананне заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў арганізацыях малога прадпрымальніцтва (АМП)
У 2011 годзе ў арганізацыях АМП праведзены 30 праверак (40 працэнтаў ад усёй колькасці), выдадзены 19 прадпісанняў, якія ўтрымлівалі 120 патрабаванняў для ўхілення выяўленых парушэнняў. Ужыты меры адміністрацыйнага ўздзеяння да 5 наймальнікаў і 15 службовых асобаў. У час кантрольных праверак выяўлены выпадак невыканання раней выдадзенага прадпісання ЧТУП "ЯкубТрансАўта". Па выніках кантрольнай праверкі вышэйназванай арганізацыі складзены і накіраваны ў суд пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Суд аштрафаваў дырэктара ЧТУП "ЯкубТранс Аўта" А. Ф. Якубоўскага на 350 000 рублёў.

Па выніках праверак у арганізацыях малога прадпрымальніцтва варта адзначыць некаторае паляпшэнне выканання заканадаўства аб працы і аб ахове працы, змяншэнне верагоднасці вытворчага траўматызму.

Так, калі ў 2009 годзе ў арганізацыях малога прадпрымальніцтва адбыліся 2 няшчасныя выпадкі з цяжкім зыходам, то ў 2010 І 2011 гадах - ніводнага. Выключэнне складае леташняе дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам вадзіцеля ЧТУП "Таксі-Віраж", у якім вадзіцель атрымаў траўму (не цяжкую). Віны наймальніка ў гэтым здарэнні няма.

Высновы і прапановы

Аналіз дакументаў, складзеных пасля расследавання няшчасных выпадкаў за апошнія тры гады, сведчыць, што адной з асноўных прычын вытворчага траўматызму з'яўляецца чалавечы фактар.

Элементарнее ігнараванне дзеючых нарматыўных актаў, парушэнне работнікамі дзеючых інструкцый, нездавальняючая арганізацыя работ службовымі асобамі, кіраўнікамі і спецыялістамі завяршаюцца самымі трагічнымі паследкамі.

3 мэтаю павышэння бяспекі працы ў 2012 годзе трэба актывізаваць прафілактычную работу па ахове працы і выкананні працоўнага заканадаўства, у тым ліку праз сродкі масавай інфармацыі, семінары-нарады.

Узмацніць кантроль за ходам і якасцю ўкаранення ў арганізацыях сістэмы кіравання аховаю працы, якая распрацавана на аснове дзяржаўных стандартаў РБ (СТБ 18001-2009), належным чынам абсталяваць кабінеты па ахове працы.

А. ПАЎЛОВІЧ, галоўны дзяржінспектар працы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/