ПРА РЫЗЫКУ ІНФАРКТУ…



Лічыцца, што кардыехваробы – незайздросная доля моцнай паловы чалавецтва. Ці так гэта?

Сапраўды, ішэмічная хвароба сэрца і гіпертанія больш распаўсюджаны сярод мужчын ва ўзросце да сарака гадоў. У жанчын да пары да часу ёсць магутны ахоўны фактар – палавыя гармоны эстрагены, якія падтрымліваюць тонус крывяносных сасудаў і звычайны ўзровень халестэрыну.

Але настае менапаўза, утрыманне эстрагенаў у крыві змяншаецца, і па частаце сардэчных недамаганняў жаночыя сэрцы хутка даганяюць мужчынскія.

Да 59 гадоў сэрца сваволіць у абодвух палоў прыкладна аднолькава, а пасля 60-ці жанчыны вырываюцца ў лідары.

Калі жанчына выкурвае больш за 20 цыгарэт у дзень, ніякія гармоны яе не выратуюць, а рызыка развіцця інфаркту міякарда ў маладым узросце ў яе сапраўды такая ж, як і ў мужчын.

Што можа выклікаць збоі ў сэрцы жанчыны? Напрыклад, парушэнне тлушчавага абмену і павышаны ўзровень халестэрыну ў крыві. Лішкі гэтага рэчыва, якое выкарыстоўваецца нашым арганізмам для пабудовы клетак, з часам пачынаюць адкладацца на сценках крывяносных сасудаў у выглядзе бляшак. Сасуды губляюць сваю эластычнасць і трываласць, пагаршаецца кровазабеспячэнне органаў і тканак, развіваецца атэрасклероз.

Саюзнікі атэрасклерозу – нікацін, алкаголь, тлустая ежа, гіпадынамія і менапаўза: з яе надыходам хвароба пачынае развівацца асабліва хутка.

Падрыхтавала да друку В. ВАСЬКО

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/