ПРА ДЭКЛАРАВАННЕ ДАХОДАЎ



У падатковай інспекцыі цяпер гарачы час: грамадзяне падаюць дэкларацыі пра даходы, якія атрымалі ў 2012 годзе. Як і ў мінулыя гады, для зручнасці наведвальнікаў інспекцыя працуе ў вячэрні час і выхадныя дні. Прыём дэкларацыі ажыццяўляецца па агульным графіку з 8.30 да 19 гадзін у рабочыя дні, а таксама па суботах -- 16 і 23 лютага 9 да 13 гадзін.

Дэкларацыя можа быць пададзена плацельшчыкам ці іншай абавязанай асобай у падатковую інспекцыю асабіста або праз прадстаўніка, накіравана паштовым адпраўленнем з вопісам укладання ці перададзена з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

Дэкларацыю пра даходы, атрыманыя ў 2012 годзе, неабходна падаць не пазней за 1 сакавіка 2013 года. Яе прадастаўляюць грамадзяне – падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у каляндарным годзе больш за 183 дні. Фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Дэкларацыю пра даходы, атрыманыя ў 2012 годзе, абавязаны падаць падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, якія атрымалі належачыя падаткаабкладанню даходы ад фізічных асобаў, у тым ліку:
- ад продажу на працягу пяці гадоў другой кватэры, другога жылога дома, другога гаража, другога зямельнага ўчастка, другога садовага доміка, другой дачы;
- ад продажу нерухомай маёмасці, не пералічанай вышэй;
- ад продажу на працягу каляндарнага года грузавога аўтамабіля, аўтобуса, другога транспартнага сродка;
- ад рэалізацыі каштоўных папераў, маёмасных правоў, доляў, паёў у арганізацыях;
- даходы за мяжой і (ці) з-за мяжы Рэспублікі Беларусь;
- даходы, якія перавышаюць устаноўленыя Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь межы, не належачыя падаткаабкладанню.

Да апошняй катэгорыі даходаў адносяцца:
- даходы, атрыманыя ад грамадзян, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у выглядзе дарэння і (ці) у выглядзе нерухомай маёмасці па дагаворах рэнты бясплатна пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі 26500000 рублёў;
- даходы, атрыманыя інвалідамі, непаўналетнімі, якія не маюць бацькоў, у выглядзе бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ад беларускіх арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі 53000000 рублёў;
- даходы, атрыманыя ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) грамадзянам, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, жылых і (ці) нежылых памяшканняў, што знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры умове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі 26500000 рублёў;
- даходы ў выглядзе вяртання ўзносаў, у тым ліку праіндэксаваных у парадку, устаноўленым заканадаўствам, пры спыненні будаўніцтва кватэраў і (ці) індывідуальных жылых дамоў або ў выпадку патаннення будаўніцтва, вяртання залішне заплачаных узносаў, а таксама пры выбыцці з членаў арганізацыі забудоўшчыкаў да завяршэння будаўніцтва – у выпадку прымянення ў адносінах сум такіх узносаў маёмаснага падатковага выліку, звязанага з будаўніцтвам і (ці) набыццём жылля;
- даходы ў выглядзе вяртання страхавых узносаў пры скасаванні да зыходу трохгадовага перыяду дагавору добраахвотнага страхавання жыцця і дадатковай пенсіі, якія заключаліся тэрмінам на тры і больш гадоў, -- у выпадку прымянення ў адносінах сум такіх узносаў сацыяльнага падатковага выліку, звязанага з заключэннем вышэйназваных дагавораў страхавання.

Яшчэ раз нагадаю, што падатковая інспекцыя гэтымі днямі працуе ў вячэрні час і выхадныя дні. Звяртайцеся, калі ласка, своечасова!

Д. РЭЦЬКО, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/