ПРА БЯСПЕЧНУЮ ЭКСПЛУАТАЦЫЮ БЫТАВЫХ КАТЛОЎ



У наш час развіваецца дэцэнтралізаванае цеплазабеспячэнне. У Беларусі больш за 19 тысяч бытавых катлоў, устаноўленых у жылых дамах, катэджах, магазінах, аптэках, дзіцячых садках, школах. Бывае, што катлы эксплуатуюцца з парушэннем правілаў тэхнікі бяспекі. Нягледзячы на прастату эксплуатацыі і магчымасць хуткага засваення правілаў карыстання катлом, здараюцца выпадкі выбуху. Практыка паказвае, што, калі адбываецца выбух бытавога катла, ад будынка практычна нічога не застаецца. Але самае страшнае, што пры гэтым гінуць ці атрымліваюць траўмы людзі.

Найбольш частай прычынай выбухаў бытавых катлоў з'яўляецца перавышэнне ціску цепланосьбіта ў катлах па прычыне замярзання сістэмы ацяплення і спынення цыркуляцыі вады ў ацяпляльным контуры. Замярзанне сістэмы ацяплення, як правіла, адбываецца ў паддашкавых памяшканнях пры не ўцепленых ці недастаткова ўцепленых расшыральных баках, у тых выпадках, калі катлы паляцца на цвёрдым паліве не ўвесь час або пры наяўнасці скразнякоў, якія ўздзейнічаюць на сістэму ацяплення.

Прычынай выбуху катла з'яўляецца няправільная эксплуатацыя, а менавіта:

  • эксплуатацыя катла з няспраўнай сістэмай аўтаматыкі бяспекі пры адсутнасці ахоўных клапанаў і расшыральнага бачка ў сістэме ацяплення;
  • эксплуатацыя з закрытымі засаўкамі на ўводным і вывадным патрубках пры адсутнасці ахоўных клапанаў;
  • адсутнасць цыркуляцыі вады, што ў сваю чаргу адбылося з-за парушэння правілаў эксплуатацыі катла.
  • Акрамя таго, да абслугоўвання кацельнай устаноўкі не дапускаецца персанал, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі і не прайшоў навучанне ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў па ахове працы.

Энерганагляд нагадвае:

  • праектаванне і мантаж катлоў павінны рабіць спецыялізаваныя арганізацыі, якія маюць афіцыйныя ліцэнзіі на выкананне дадзеных работ;
  • пасля выканання мантажных работ цеплакарыстальныя ўстаноўкі топкавых з бытавымі катламі павінны быць прад'яўлены да допуску да эксплуатацыі ў энерганагляд;
  • не дапускаць у памяшканне кацельні пабочных асобаў, а да абслугоўвання абсталявання кацельні (топкавай) – персанал, які не мае спецыяльнай падрыхтоўкі і не прайшоў навучанне;
  • кіраўнікам арганізацый весці жорсткі кантроль за выкананнем работнікамі працоўнай і вытворчай дысцыпліны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Выкананне правілаў эксплуатацыі цеплакарыстальных установак і тэхнікі бяспекі пры іх эксплуатацыі дапаможа пазбегнуць няшчасных выпадкаў і надзвычайных сітуацый пры эксплуатацыі сістэмаў ацяплення.

В. КРЫЎДА, інспектар энерганагляду

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/