ПРА АСНАШЧЭННЕ ГАНДЛЁВЫХ АБ’ЕКТАЎ КАСАВЫМ АБСТАЛЯВАННЕМ І ПЛАЦЁЖНЫМІ ТЭРМІНАЛАМІ



Для павышэння эфектыўнасці кантролю за грашовым абаротам у сферы гандлю і паслугаў 11 снежня 2012 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №1139/16 “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011 года №924/16”. Названая пастанова ўступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яе афіцыйнага апублікавання, а менавіта, з 16 чэрвеня 2013 года.

Пастановай №1139/16 скарачаецца пералік выпадкаў, калі прыём наяўных грашовых сродкаў можа ажыццяўляцца суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці без выкарыстання касавага абсталявання. У прыватнасці, з 16 чэрвеня 2013 года касавае абсталяванне будзе абавязковым пры рознічным гандлі ў аб’ектах сістэмы спажывецкай кааперацыі ў сельскіх населеных пунктах, дзе прадаўцоў больш за аднаго, рознічным гандлі аўтазапчасткамі на гандлёвых месцах на рынках; развозным гандлі; гандлі па ўзорах з дастаўкай тавараў на дом або ў іншае ўзгодненае месца; аказанні бытавых паслугаў у аб’ектах, не размешчаных у сельскіх населеных пунктах.

Акрамя таго, з трох да адной базавай велічыні зменшаны памер межавага значэння кошту адзінкі нехарчовага тавару, продаж якого неабходна афармляць дакументамі, інфармацыя пра рэалізацыю бланкаў якіх уключана ў электронны банк даных бланкаў дакументаў і дакументаў з пэўнай ступенню абароны, друкаванай прадукцыі.

Для стварэння належных умоваў па ажыццяўленні разлікаў у безнаяўным парадку пашыраны пералік аб’ектаў гандлю і паслугаў, якія належаць аснашчэнню плацёжнымі тэрміналамі для рэгістрацыі аперацый, праводзімых з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных картак, наступнымі аб’ектамі: рознічнымі гандлёвымі аб’ектамі, размешчанымі ў капітальных пабудовах, за выключэннем тых, што адносяцца да перасоўных сродкаў разносімага гандлю, а таксама гандлёвых аб’ектаў сістэмы спажывецкай кааперацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, дзе продаж тавараў ажыццяўляе адзін прадавец; стацыянарнымі гандлёвымі аб’ектамі грамадскага харчавання (за выключэннем аб’ектаў, размешчаных ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, спецыяльных агульнаадукацыйных школах); аб’ектамі бытавога абслугоўвання насельніцтва (за выключэннем аб’ектаў, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, з колькасцю работнікаў, якія непасрэдна аказваюць бытавыя паслугі, не больш за тры чалавекі ў адну змену); касавымі заламі станцый метрапалітэна.

Акрамя таго, зменшаны ў два разы межавыя значэнні выручкі з 15000, 300000, 7500 базавых велічыняў да 7500, 15000, 3750 базавых велічыняў адпаведна, пры якіх узнікае абавязак устаноўкі плацёжных тэрміналаў.

Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны ўстанавіць плацёжныя тэрміналы ва ўказаных у пераліку аб’ектах у наступных выпадках: пры стварэнні аб’ектаў, размешчаных у раённых цэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання, абласных цэнтрах і горадзе Мінску, а аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу – незалежна ад месца размяшчэння; калі выручка аб’ектаў, указаных у пераліку, за папярэдні год перавысіла ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам памер у базавых велічынях.

Паколькі значэнне выручкі для ўстаноўкі плацёжных тэрміналаў вызначаецца за папярэдні каляндарны год, то абавязак устаноўкі плацёжнага тэрмінала, зыходзячы з новых зменшаных межавых значэнняў, узнікае не з 16 чэрвеня 2013 года, а за наступнага 2014 года.

Т. КАСЦЮКЕВІЧ, начальнік аддзела па кантролі за юрыдычнымі асобамі падатковай інспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/