Поспехі воіна-сувязіста




Вопыт мінулых войнаў, лакальных канфліктаў і праводзімых вайсковых вучэнняў паказаў, што з выконваннем задачаў па агнявому паражэнню праціўніка, утрыманню сваіх важных аб'ектаў і захопу аб'ектаў праціўніка ў ходзе наступлення, існуе не менш важная задача — забеспячэнне войск бесперапыннай і якаснай сувяззю. Гэту задачу імкнуцца з поспехам выканаць воіны-сувязісты. Адным з лепшых у гэтай справе камандаванне 7 АТБ па праву вызначае радавога Міхаіла Міхайлавіча Гародку. Нягледзячы на тое, што ён зусім нядаўна быў прызваны ў рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Міхаіл нарадзіўся 7 верасня 1986 года ў вёсцы Сверплевічы Дзятлаўскага раёна, закончыў ПТВ-191 па спецыяльнасці электраманцёр-вадзіцель. Прызваны ў рады Узброеных Сіл Дзятлаўскім РВК 15 студзеня 2009 года.

На дадзены момант гвардыі-радавы М. Гародка праходзіць службу ў 7 асобным танкавым батальёне, ва ўзводзе сувязі на пасадзе вадзіцель-лінейшчык-наглядчык. У ходзе вучэнняў "Захад-2009" Міхаіл займаўся забеспячэннем лінейнай сувязі і маскіроўкі ваенных аб'ектаў. Дарэчы, сваё 23-годдзе Міхаіл сустрэў на палігоне, і яго бацькі могуць ім ганарыцца — ён дастойна выконвае іх наказ служыць Айчыне добрасумленна.

В. ШЫНКЕВІЧ, псіхолаг 7 АТБ.
“Перамога”, №87

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/