Помста



5 снежня 1947 года я і мой сябра Саша Клімашэўскі,
вучні 7-га класа Чарніхоўскай СШ,
у гонар свята сталінскай Канстытуцыі,
парэзалі партрэты вялікіх правадыроў
Я - Сталіна, ён - Леніна.

Не думаў: за гэта што будзе,
Кудысьці падзеўся мой страх,
Як брытваю рэзаў я грудзі,
Закутыя ўсе ў ардэнах.

Ішоў я на помсту свядома
За ўсіх, ад старых да малых,
За родных, чужых, незнаёмых,
Засаджаных у кайданы.

I чуў праз туман хваласпеваў
Стагнанне і бразгат акоў.
У муках сумленне даспела
За слёзы й нявінную кроў.

Тады я адчуў: вецер волі
Шугнуў з Варкуты ў Калыму -
Тыран зведаў мукі і болі,
I немач і гібель саму.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/