Погляд маладога спецыяліста



Напрыканцы лета арганізацыі і прадпрыемствы папаўняюцца маладымі спецыялістамі. Як былыя выпускнікі сваіх альмаматэр адчуваюць сябе ў гэтай ролі, што іх хвалюе. як яны бавяць свой вольны час — на гэтыя пытанні адказалі некаторыя маладыя спецыялісты Дзятлаўшчыны.

Таццяна Зуй, тэрапеўт Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы:
— Працаваць і цяжка, і ў той жа час — цікава. Так як большасць дактароў летам бяруць працоўны адпачынак, то даводзіцца працаваць на 1,5, а то і на 2 стаўкі. Тым не менш, працаваць доктарам вельмі цікава, спадзяюся, што любоў да сваей прафесіі я буду адчуваць заўсёды. Што ж датычыцца арганізацыі вольнага часу, то цяпер ён ідзе на рамонт дома і падрыхтоўку да вяселля. А, увогуле, вельмі хочацца, каб у нас у горадзе часцей праводзіліся розныя спартыўна-масавыя мёрапрыемствы. Яшчэ студэнткай я неаднаразова ўдзельнічала ў іх. Гэта — весела і карысна адначасова.

Уладзімір Шавель, майстар службы эксплуатацыі ВУ "Дзятлаварайгаз":
— Я скончыў універсітэт год назад. Вучыўся завочна, працаваў. Так жа аддана працую і цяпер. А вось увесь свой вольны час аддаю сям'і. У мяне двое маленькіх дзяцей, таму пасля працы ўдзяляю ўвагу ім. Вельмі хочацца, каб у горадзе праводзілася больш цікавых мерапрыемстваў для дзяцей, для ўсёй сям'і.

Юля Смірнова, намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва:
— Я працую ўжо год. 3 лістапада атрымала павышэнне па службе. Так што жаданне працаваць і прыносіць карысць сваёй арганізацыі толькі павялічылася. Практычна ўвесь свой вольны час я праводжу дома, паколькі, на жаль, месцаў, дзе яго можна правесці з карысцю, у горадзе няма. Таму вельмі хацелася б, каб з адкрыццём сектара па рабоце з моладдзю пры раённым Доме культуры сітуацыя з арганізацыяй вольнага часу змянілася да лепшага.

Вольга Калюцік, настаўніца пачатковых класаў СШ №1 г. Дзятлава:
— Адразу ж пасля заканчэння ўніверсітэта я пайшла ў дэкрэтны водпуск. У мінулым годзе, вярнуўшыся на работу, была трохі здзіўлена. Раней я ўявіць не магла, што знайсці падыход да кожнага дзіцяці — гэта сапраўднае мастацтва. А вось свой вольны час мне хацелася б разнастаіць танцамі, аэробікай, вандроўкамі і экскурсіямі. Жаданне ёсць, а вось магчымасцяў не хапае.

Н.БАКЛУШЫНА

_____________________________________________________________________________________________________
Желаете отдохнуть на море? Черное море подходит? Тогда подумайте об отдыхе на базе отдыха «Гольфстрим» в Затоке. База отдыха Гольфстрим в Затоке находится на берегу Черного моря. Чистый, ухоженный пляж. Чистое море. Вежливый, приветливый персонал. Цены приемлимые. Вы не окажитесь разочарованными.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/