ПЛАТА ЗА ПАДМАННЫЯ ЗАДАВАЛЬНЕННІ



Інфармацыйна-асветніцкая акцыя ў рамках Сусветнай кампаніі барацьбы са СНІДам адбылася 30 лістапада ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні школ горада Дзятлава.

Да іх ва ўступным слове звярнуўся начальнік аддзела па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама А. Шырокіх. Ён агучыў статыстыку па ВІЧ-інфекцыі, акцэнтаваў увагу на дэвізе сёлетняга Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам -- "Жанчыны і дзяўчаты! Аб'яднаемся ў імя будучыні!", прычынах ВІЧ-інфекцыі.

На парушэнні духоўных законаў, якое прывяло да ўзнікнення і імклівага распаўсюджання страшнай хваробы, засяродзіў увагу падлеткаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй Мікалай Пінчук.
Прысутным быў прадэманстраваны і відэафільм па праблеме ВІЧ-інфекцыі. Што гэта такое? Як пазбегнуць хваробы, як ад яе засцерагчыся? -- аб гэтым сваім равеснікам нагадалі ўдзельнікі агітбрыгады -- вучні СШ №1 г. Дзятлава.

Сваё ўспрыманне праблемы ВІЧ/СНІД дзеці адлюстравалі ў час конкурсу плакатаў, выстава якіх праходзіла ў фае раённага Дома культуры. Аўтары лепшых работ будуць адзначаны памятнымі падарункамі. А вось у час мерапрыемства граматамі былі адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі мастацкіх выставаў, якія праходзілі ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/