Песняры роднай зямлі



Сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Гэтай даце прысвечана кніжная выстава "Песняры роднай зямлі", якая праходзіць у Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. Выстава складаецца з двух раздзелаў: "Ен і сёння з намі, наш Купала", "Сын народа — Якуб Колас". Прадстаўлены літаратура аб жыцці і творчасці паэтаў, іх знакамітыя творы.

У ліпені ў бібліятэцы плануецца літаратурна-музычная кампазіцыя "Нам засталася спадчына". Яна прапанавана для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Прыгажосць". У лістападзе будзе арганізавана літаратурная гадзіна "Як песня народа — неўміручы наш Колас".

Л. ХІЛІМОНЧЫК, загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/