Песня жаўрука



Дзесьці ў вёсцы, над полем
Жаўрукі, жаўрукі.
I да рэк, на прыволле
Паплылі ручайкі.

I таму мне не спіцца.
Я сягоння хачу
Жаўрукоў над сталіцай
Ціхім ранкам пачуць.

Не грукочуць трамваі,
Не спяваюць гудкі.
У неба я паглядаю:
— Дзе ж вы, дзе, жаўрукі?

Мо на руні вы спіце,
Мо стаміліся пець?
Самы ж час у блакіце
Вам над Мінскам звінець.

А усход палавее
У красавіцкай красе.
Вецер ласкава вее
I да слыху нясе

Ледзьве чутную песню,
Што знаёма да слёз.
3 гэтай песняю весняй
Я ля Свіцязі рос.

3 гэтай песняй-вяснянкай
Я здружыўся навек.
Вось стаю сёння ранкам
Я — дзівак чалавек.

Не грукочуць трамваі,
Навакол — ні душы.
У неба я паглядаю,
У бяскрайнюю шыр.

Мне сягоння не спіцца,
Сёння мне не да сну:
Жаўрукі над сталіцай
Славяць песняй вясну.

Комментарии

Здравствуйте.

Здравствуйте. Можно узнать, данная песня ни где не исполнялась? Если да, то можете дать ссылку на её исполнение, или хотя бы на партитуру с музыкой?

Мне проста

Мне проста здаецца, што я яе недзе чуў, толькі не памятаю дзе. Я, можа, зблытаў. Калі хто ведае падобную песню - напішыце.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/