Песенны букет для жанчын



Першы месяц вясны адзначаны святам жанчын. У гэты дзень, 8 Сакавіка, ім дораць цёплыя словы,
падарункі, у іх гонар гучаць песні. Вясёлыя і меладычныя, шчырыя музычныя нумары ў падарунакжанчыны Дзятлаўшчыны атрымалі ў час святочнай праграмы, якая адбылася щ раённым доме культуры.

Шчырымі віншаваннямі ўрачыстасць адкрыў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі. Усім жанчынам ён пажадаў моцнага здароўя, шчасця, вясновага настрою ў душы.

Да пажаданняў далучылася старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюзажанчын Г. Чура. Песенную праграму адкрыў С. Малышчык. У яго выкананні прагучаў вядомы хіт "Все цветы". Да яго віншаванняў далучыліся лепшыя самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны — М. Маліноўскі, В. Макарчык, А. Баклушын, Г. Суравец, Д. Ёда, А. Раеўскі, А. Ківуля, А. Саалятэ, вучні школ.

Песенны падарунак сваім мамам падрыхтавалі выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці яслі-сада №2.

У час канцэрта была праведзена і невялікая латарэя. Шчасліўчыкі атрымалі памятныя прызы.

А. ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/