Першы раз у новы клас



Свята першага школьнага званка для Казлоўшчынскай сярэдняй школы супала з доўгачаканай і знакавай падзеяй - адкрыццём новага корпуса пачатковай школы.

Адкрыццё новага будынка падрыхтавалі менш, чым за год. Раней ён належаў Казлоўшчынскаму ліцэю, пасля перайшоў ва ўласнасць школы. За працу ўзяліся будаўнікі лідскага ААТ "Будвектар", якія ўжо не адзін год паспяхова супрацоўнічаюць з нашым раёнам.

- Новая школа - сапраўды выдатная, - расказвае дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык. - Тут размяшчаюцца 8 прасторных вучэбных кабінетаў, карэкцыйны пункт, таксама абедзенная зала, прыгожае фае, гардэроб, добрая гульнёвая пляцоўка. У новым корпусе будуць займацца 130 вучняў, па два класы ў паралелі з першага па чацвёрты год навучання. Менавіта яны сапраўды ацэняць усе выгоды новай школы.

На святочнай школьнай лінейцы 3 верасня прысутнічалі не толькі вучні, іх бацькі і педагогі, але і прадстаўнікі раённай, абласной адміністрацыі і духавенства. У кожнага з іх былі словы віншавання калектыву школы, падзякі - усім, хто мае дачыненне да яе адкрыцця, а таксама прыемныя і карысныя падарункі.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык павіншаваў вучняў з памятным днём, калі яны пераступяць парог новай утульнай школы. На яе рэканструкцыю было выдзелена каля 3 мільярдаў рублёў з дзяржаўнага бюджэту. Словы падзякі ён выказаў будаўнікам, якія хутка і якасна выканалі азначаную работу.

Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Іван Урбановіч. Ён адзначыў, што Гродзеншчына ўжо не адзін год -лепшая ў выніках цэнтралізаванага тэсціравання.

- У высокіх адукацыйных поспехах Гродзенскай вобласці вялікая заслуга і педагогаў Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

Леанід Ермантовіч, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падзякаваў усім, дзякуючы каму адкрыццё новага навучальнага корпуса Казлоўшчынскай школы стала рэальнасцю.

Да яго віншаванняў далучыліся начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, дырэктар Казлоўшчынскай школы Ігар Данільчык. Ен прадставіў маладых педагогаў, якія сёлета пачынаюць працаваць у школе. Шчырыя словы ўдзячнасці ён адрасаваў усім, хто мае дачыненне да адкрыцця новай пачатковай школы.

Галоўны інжынер ААТ "Будвектар" Аляксандр Рудзько ўручыў кіраўніку Казлоўшчынскай школы сімвалічны ключ, і пажадаў новаму школьнаму пакаленню сягаць да самых вяршыняў у вучобе, стаць добрымі спецыялістамі, вядома, працягнуць і іх прафесію.

Духоўнае настаўленне і благаслаўленне на новы навучальны год вучні атрымалі ад айца Георгія і ксяндза Андрэя.

Старшыня Казлоўшчынскага пассавета Вадзім Бялятка павіншаваў усіх з важнай для школы і пасёлка падзеяй і падзякаваў прадстаўнікам арганізацый раёна за дапамогу, якую яны аказваюць школе.

Галоўныя віноўнікі свята, дзеці, таксама аддзячылі тым, хто адчыніў для іх новы школьны будынак - добрымі песнямі, шчырымі вершамі, кветкамі і памятнымі падарункамі.

Пасля мерапрыемства была ўрачыста перарэзана стужка - адкрыта новая гасцінная і ўтульная школа! А яе вучні, мабыць, думалі пра будучыню, спяваючы гімн нашай маладой краіны.

Н. СТУПЧЫК

_____________________________________________________________________________________________________
Только что получили квартиру? Вашу радость наверняка омрачает вопрос с ремонтом. Но не волнуйтесь. Быстрый ремонт квартиры Москва мы вам обеспечим. Причем ремонт может быть любой сложности. Ну а если вы хотите придать комнатам неповторимый дизайн, то и тут мы вам с радостью поможем.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/