ПЕРАВОДЗІМ АЎТО НА “ЗІМОВЫ АБУТАК"



Наколькі ўпэўнена будзе трымацца аўтамабіль на заснежанай дарозе або на галалёдзе - шмат у чым залежыць ад зімовых шынаў. Зімовы варыянт пакрышак адрозніваецца ад летняга па мяккасці гумы. Маразы менш шкодзяць такому тыпу гумы, яна шчыльна прылягае да снегу і дарожнага пакрыцця, што дазваляе скараціць тармазны шлях, значна палепшыць кіраванне аўтамабілем, у многім пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў.

Сёння выкарыстанне зімовых шынаў яшчэ носіць рэкамендацыйны характер, аднак хутка ўступіць у сілу указ нумар 483, якім унесены змяненні і дапаўненні ва указ ад 28 лістапада 2005 года нумар 551 “Аб мерах па павышэнні бяспекі дарожнага руху", згодна з якім прадугледжваецца абавязковае выкарыстанне зімовых шынаў на аўтамабілях з тэхнічна дапушчальнай агульнай вагой да 3,5 т, на легкавых і грузапасажырскіх аўтамабілях вагой звыш 3,5 т, а таксама аўтобусах вагой да 5 т.

Прычым пераход з летняга на зімовы тып гумы, як прапісана ў дакуменце, будзе прывязаны не да тэмпературнага рэжыму, а да канкрэтных датаў - на перыяд з 1 снежня па 1 сакавіка. Варта таксама адзначыць, што зімовыя шыны павінны быць устаноўлены на ўсіх чатырох колах, а не на двух у залежнасці ад прывада машыны, як прызвычаіліся рабіць нашы аўтаўладальнікі.

Дарэчы, статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў, якія адбываюцца ў дні першых замаразкаў, пацвярджае, што, каб адчуваць сябе на дарозе ўпэўнена і бяспечна, аўтамабілям патрэбны абутак па сезоне.

А. МУХА, старты дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/