ПЕРАМОЖЦЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА ЗА 2013 ГОД



Разгледзеўшы матэрыялы, якія былі прадастаўлены для падвядзення вынікаў раённага спаборніцтва пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, працоўных калектываў раёна за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прызнаў:

  • пераможцам спаборніцтва сярод пасялковых сельскіх выканаўчых камітэтаў – працоўны калектыў Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта;
  • пераможцам спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў – працоўны калектыў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Дварэц-Агра”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод школ раёна – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Наваельнянская сярэдняя школа”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод дашкольных устаноў раёна – працоўны калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Гезгалаўскі яслі-сад”;
  • пераможцам спаборніцтва сярод установаў культуры раёна – працоўны калектыў Гезгалаўскага сельскага дома культуры;
  • пераможцам спаборніцтва сярод бібліятэк раёна – працоўны калектыў Казлоўшчынскай гарпасялковай дзіцячай бібліятэкі;
  • пераможцам спаборніцтва сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў раёна – працоўны калектыў Раклевіцкага фельчарска-акушэрскага пункта;
  • пераможцам спаборніцтва сярод амбулаторна-паліклінічных установаў раёна – працоўны калектыў Гезгалаўскай амбулаторыі доктара агульнай практыкі.

Усе пераможцы спаборніцтва атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі.

А. КУДЗІНАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/