ПЕРАМОГА І ПАРАЖЭННЕ



З выдатнай перамогі над дзеючым чэмпіёнам пачала чэмпіянат вобласці 2014 года ў вышэйшай лізе дзятлаўская жаночая валейбольная каманда “Белтэрміз”. 2 лютага ў Гродне на пляцоўцы спартыўнай залы “Белтэлекама” была атрымана валявая перамога над камандаю ГрДУ імя Янкі Купалы – 3:2. Пра матч і змены ў складзе на новы сезон расказаў трэнер і кіраўнік каманды Васіль Русін:

-- Як гуляе наш сапернік мы ведалі з мінулага года. Каманда ГрДУ вызначаецца надзейнай абаронай. Справаздачны матч мы пачалі другім нумарам, праз усю першую партыю адставалі ў ліку. Урэшце, дагналі саперніц. Але доўгая пагоня негатыўна паўплывала на розыгрыш вырашальнага ачка: памылка і мы прайгралі 25:27. Другая партыя прайшла з нашай перавагай, выйгралі 25:19. У трэцяй барацьба была роўная, завяршыўся сэт з лікам 26:24 у нашу карысць. Чацвёртую партыю ГрДУ выйграў за яўнаю перавагаю, быў момант, мы адставалі на 12 ачкоў. 25:21 на карысць ГрДУ. Прайгравалі мы і ў пятай на пераходзе – 7:8. А выйгралі яе 15:10. Здабылі 2 залатыя ачкі ў матчы з чэмпіёнам на яго пляцоўцы.

У складзе “Белтэрміза” істотныя змены. Па сямейных абставінах пакінулі каманду капітан Алена Бойка (Пяцэвіч) і Таццяна Крываблоцкая. Кацярына Казак перайшла ў “Марыту” (Мінская вобласць) і гуляе ў чэмпіянаце Беларусі.

Склад “Белтэрміза” папоўнілі Ганна Браніцкая, Таццяна Маркель, Надзея Воранава, Святлана Жамайдук, Анастасія Занько, Марыя Цаль, Анастасія Багданёнак.

Капітанам каманды выбрана Марыя Цаль.

З паражэння пачала чэмпіянат вобласці ў першай лізе мужчынская валейбольная каманда Дзятлаўскага раёна. Нашы хлопцы ў суботу, 1 лютага, на пляцоўцы спартыўнай залы Дзятлаўскай гімназіі выйгралі дзве першыя партыі ў каманды Шчучынскага раёна 25:23 і 25:18. І ўпусцілі перамогу ў трох наступных – 20:25, 20:25, 12:15. Асноўныя прычыны паражэння: не было добрага паса і кепска працаваў блок. Найбольш вынікова ў матчы згуляў нападаючы Ілья Русін, старшакласнік Хвінявіцкай школы.

Б. ВАРНА

Комментарии

О игре мужчин в Вороново

Волейбол. Мужчины Чемпионат области 1 лига. 15 февраля. Вороново - Дятлово. Фото. Видео. По адресу http://voranava.blogspot.com/2014/02/1-15_19.html

Вороново - Дятлово

1:3

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/