Пераходны кубак выйграў "Граніт-Агра"



Праз адборачныя турніры Кубка раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ў Круцілавічах і Дзятлаве ў фінальны турнір выйшлі каманды СВК "Граніт-Агра", "Белагурна", "Слава працы", "Вензавец".

У нядзелю, 13-га лютага, у Дзятлаве яны сустрэліся ў фінале. За фаварытаў вызнавалі каманды "Граніт-Агра" і "Слава працы". Жэрабя і звяло іх у першым жа матчы. У напружанай барацьбе перамогу здабылі гранітаўцы. Захапіўшы лідарства са старта, гранітаўцы не саступілі яго да фінішу, абыграўшы ўсіх сапернікаў. "Граніт-Агра" — валейбольны прафсаюзны чэмпіён.

Два матчы выйграла каманда СВК "Слава працы". Адзін — СВК "Вензавец". Уладальнік пераходнага кубка РК прафсаюза работнікаў аграпрама — каманда СВК "Граніт-Агра" — узнагароджана дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 400 тысяч рублёў. Другі прызёр — СВК "Слава працы" — атрымаў дыплом і прэмію ў памеры 300 тысяч рублёў. Бронзавы прызер — СВК "Вензавец" — адзначаны 200-тысячнай прэміяй. Не засталася без прыза і чацвёртая каманда — лепшым валейбалістам турніру аргкамітэт назваў прадстаўніка "Белагурна" Яўгена Добыша.

РК прафсаюза ўдзячны Дзятлаўскай гімназіі і Круцілавіцкай школе за дапамогу ў арганізацыі турніру. I выказвае шкадаванне, што ў спаборніцтвах не прынялі ўдзел каманды СВК "Русь-Агра" і "Дварэц-Агра".

У.КАЗАК, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК.
Б. ВАРНА, карэспандэнт газеты.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/