Перадвыбарная агітацыя



Паводле слоў сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалая Лазавіка, кандыдаты ў дэпутаты, якія атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі, могуць пачынаць агітаваць за сябе літаральна на выхадзе з будынка, дзе праходзіла пасяджэнне акруговай камісіі.

Выступаць з перадвыбарнымі праграмамі па дзяржаўным радыё і тэлебачанні прэтэндэнты на месца ў парламенце пачнуць 27 жніўня. У дзень рэгістрацыі для кожнага з іх шляхам жараб'ёўкі вызначылі дату і час выступленняў.
Сакратар Цэнтрвыбаркама нагадаў, што перадвыбарныя выступленні, як і ўдзел у тэле- і радыёдэбатах, - справа добраахвотная.

Акрамя выступленняў у тэле- і радыёэфіры кандыдат у дэпутаты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з рэспубліканскіх газет -- "Звяздзе", "Народной газете", "Рэспубліцы", "Белорусской ниве". Прэтэндэнт на дэпутацкае крэсла можа выбраць адпаведную абласную газету, або раённыя, гарадскія газеты, якія выдаюцца на тэрыторыі выбарчай акругі.

Перадвыбарная агітацыя ў Беларусі прадоўжыцца да 22 верасня ўключна. Асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 23 верасня.

БелТА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/