Пажаданні ў вясновы дзень



Да жаночага свята 8 Сакавіка было прымеркавана мерапрыемства, праведзенае ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. На яго былі запрошаны начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Васюкевіч, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Луня, шматдзетныя матулі, жанчыны, які працуюць у сацыяльнай сферы.

Святочную ўрачыстасць для іх арганізавалі работнікі аддзялення пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання на чале з загадчыцай аддзялення Г. Касцюк. Адкрываючы мерапрыемства, яна павіншавала жанчын са святам 8 Сакавіка, пажадала здароўя, дабрабыту, шчасця. Кожная жанчына, якая прысутнічала на ўрачыстасці, атрымала падарунак. Набыць іх работнікі аддзялення змаглі, дзякуючы спонсарскай дапамозе індывідуальных прадпрымальнікаў Л. Маркушэўскай, М. Суравец, Н. Урбановіч, Н. Чэнтук.

Падарункам для душы стала музычная частка праграмы. Вядомыя хіты М. Гнацюка "Зорька алая", "Галина" прагучалі ў выкананні В. Шпігановіча.

Добры настрой падарыла выступленне тэатральнай студыі "Мелодыя душы", якой кіруе I. Каско. Юныя акцёры паказалі ўрывак з мюзікла "Папялушка". Поўную яго пастаноўку дзятлаўскія гледачы змогуць пабачыць напрыканцы сакавіка.

А для дзяцей, якія прыйшлі на свята са сваімі мамамі, была праведзена гульня. У час яе юныя мастакі з закрытымі вачыма малявалі для матуляў, бабуляў віншавальную паштоўку.

А. ДУБРОЎСКАЯ.

Комментарии

Как всегда не

Как всегда не хватает фотографий с таких хороших мероприятий.

тут и перевода

тут и перевода не хватает, какие уж фотографии.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/