Павялічана дапамога на дзяцей



З лютага на 4,9% павышаны памеры дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 1484350 рублёў, а пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2078090 рублёў.

Дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, выплачваецца ў памеры 296870 рублёў.

Штомесячная дапамога па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў складае 296870 рублёў, а з надбаўкай 40% — 415620 рублёў.

Дапамога на дзяцей ва ўзросце да паўтара года (з улікам надбаўкі 75%): народжаных жанчынамі па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку запісаны па ўказанні маці; усыноўленых адзінокімі асобамі; якіх выхоўвае адзін з бацькоў, скасаваўшы шлюб і не ўступіўшы ў новы шлюб, калі другі ўхіляецца ад уплаты аліментаў; якія знаходзяцца пад апекай, у выпадках, калі бацькі ўхіляюцца ад уплаты аліментаў, выплачваецца ў памеры 519520 рублёў.

Штомесячная дапамога на дзяцей, якім больш за тры гады, назначаецца ў памеры 89060 рублёў, калі сярэдні сукупны даход на члена сям'і ў месяц за 2010 год не перавышае 169830 рублёў. Калі сярэдні сукупны даход на члена сям'і ў месяц перавышае названую суму, але не больш за 226440 рублёў, дапамога на дзіця ва ўзросце больш за тры гады выплачваецца ў памеры 50% ад устаноўленай.

Поўная дапамога на дзіця, якому больш за тры гады, з улікам надбаўкі ў памеры 40% складае 124690 рублёў.

Надбаўка ў 40% да дапамогі назначаецца: на дзяцей, якім больш за паўтара года, народжаных жанчынамі па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку запісаны па ўказанні маці; на дзяцей, старэйшых за паўтара года, усыноўленых адзінокімі асобамі; на дзяцей, старэйшых за паўтара года, якіх выхоўвае адзін з бацькоў, скасаваўшы шлюб і не ўступіўшы ў новы, у выпадках, калі другі з бацькоў ухіляецца ад уплаты аліментаў; на дзяцей, старэйшых за паўтара года, якія знаходзяцца пад апекай, у выпадках, калі бацькі ўхіляюцца ад уплаты аліментаў; на дзяцей у выпадках, калі спагнанне аліментаў немагчыма; на дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў, якія выхоўваюцца ў сем'ях; на дзяцей ваеннаслужачых тэрміновай службы, дзяцей курсантаў установаў адукацыі, дзяцей ваеннаабавязаных, прызываемых на вайсковыя ці спецыяльныя зборы, дзяцей рэзервістаў на час праходжання імі заняткаў і вучэбных збораў.

Г. ЧУРА, начальнік раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

_____________________________________________________________________________________________________
Не всегда самостоятельная организация семейных праздников приносит радость. Бывает, что радуются только дети, а вы же чувствуете усталость и апатию. Хорошая организация праздников, которая выполняется профессионалами, никогда не огорчит вас. Ведь так приятно оказаться в центре праздника, причем даже не устав и попраздновав на славу.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/